Авянір Маркавіч Касценчык () — лётчык-бамбардзіроўшчык расійскіх ВПС, палкоўнік. Ордэн Св. Георгія IV класа (1916).
Вучыўся ў Віленскім ваенным вучылішчы, перайшоў (пач. 1914) і скончыў школу ваенных лётчыкаў у Гатчыне. У 1-ю сусв. вайну паручнік (1915), камандзір аднаго з першых на германскім фронце самалётаў «Ілля Мурамец» (1915).
Падчас баявога вылету на Рыга-Дзвінскім участку фронту 13(26).4.1916 быў цяжка паранены, але дакончыў бамбардзіроўку і павёў самалёт на базу. Ад ранаў страціў прытомнасць, але другі пілот давёў самалёт (64 шрапнельныя прабоіны ў корпусе). За гэты вылет увесь экіпаж быў прадстаўлены да крыжаў Св. Георгія.
Літаратура Ігнат Цяцерын. Капітан паветранага гіганта // . С.46,47.
Катэгорыя:Афіцэры Расійскай імперыі Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ваеннага вучылішча Катэгорыя:Ваенныя лётчыкі Расіі Катэгорыя:Пахаваныя ў Стоўбцах Катэгорыя:Расійскія лётчыкі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Памерлі ад тыфу Катэгорыя:Постаці Белага руху Катэгорыя:Лётчыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа Катэгорыя:Палкоўнікі Расійскай імперыі