Сяргей Антончык (нар. , Плешчаніцы, Лагойскі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык.
Біяграфія Працаваў гальванікам, апаратчыкам Мінскага вытворчага аб’яднання імя Леніна (затым Белвар).
Адзін з арганізатараў і лідараў рабочага руху Беларусі, што зарадзіўся ў 1989 годзе, актыўны ўдзельнік найбуйнейшай рабочай забастоўкі ў красавіку 1991 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1990—1995) ад Ясенінскай акругі № 17 г. Мінска, сябра Апазіцыі БНФ. Быў членам Камісіі Вярхоўнага Савета па пытаннях працы, цэн, занятасці і сацыяльнай абароненасці насельніцтва.
Быў у складзе антыкарупцыйнай парламенцкай камісіі, якую ўзначальваў Аляксандр Лукашэнка. Пасля абрання Лукашэнкі прэзідэнтам выступіў на сесіі Вярхоўнага Савета 20 снежня 1994 года з дакладам аб карупцыі ў атачэнні прэзідэнтаДаклад дэпутата Сяргея Антончыка на сэсіі Вярхоўнага Савета Беларусі 20 снежня 1994 г. // Свабода. № 49, снежань 1994..
Сутнасць даклада С. Антончыка заключалася ў тым, што ў найбліжэйшым атачэнні А. Лукашэнкі склаліся чатыры магутныя мафіёзныя кланы: прамысловы, аграрны, гандлёва-знешнеэканамічны і чарнобыльскі. Паводле дакладчыка, прадстаўнікі гэтых кланаў у мэтах асабістага ўзбагачэння ажыццяўлялі незаконныя фінансавыя аперацыі і маёмасныя гешэфты, якія наносілі істотную матэрыяльную шкоду рэспубліцыnashaniva.by.
Газеты, якія вырашылі яго надрукаваць, выйшлі з «белымі плямамі». У канцы 1994 — пачатку 1995 гг. супраць С. Антончыка была распачатая крымінальная справа. Гэта стала вынікам таго, што тагачасны кіраўнік справамі прэзыдэнта І. Ціцянкоў падаў на С. Антончыка ў суд, будучы незадаволены згадкай пра сябе ў антыкарупцыйным дакладзе. С. Антончыка абвінавацілі ў паклёпе. Рашэннем суда дэпутат быў аштрафаваны на суму, эквівалентную прыкладна 20 тысячам долараў. Яго маёмасць была часткова канфіскаваная.
У красавіку 1995 года быў збіты разам з іншымі дэпутатамі Апазіцыі БНФ падчас галадоўкі ў зале парламентуСяргей Навумчык. Збіццё дэпутатаў БНФ: хроніка, фота, відэа // Радыё «Свабода». 9 красавіка 2010. У жніўні таго ж 1995 года падчас страйку супрацоўнікаў Мінскага метрапалітэна, нягледзячы на дэпутацкі імунітэт, быў затрыманы і больш як суткі пратрыманы на тэрыторыі спецыяльнай часткі ўнутраных войскаў.
У 2001 годзе вылучаўся кандыдатам у прэзідэнтыЮрась Ляшкевіч. Прэтэндэнты на любы густ // Звязда. № 119 (24235), 12 чэрвеня 2001, аднак 19 ліпеня зняў сваю кандыдатуру на карысць Міхаіла МарынічаПрэзідэнцкая гонка — мінус Сяргей Антончык // Хартыя'97. 20 ліпеня 2001.
Пазней займаўся стварэннем незалежных прафсаюзаў. Увосень 2004 года яго пакаралі 15 суткамі арышту, прызнаўшы вінаватым у правядзенні «несанкцыянаванага сходу» ва ўласнай кватэры.
5 лютага 2005 года быў затрыманы на кватэры разам з жонкай Тамарай і яшчэ каля 20 грамадскімі актывістамі з розных рэгіёнаў Беларусі. Пасля таго як на С.Антончыка склалі пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага сходу, ён быў адпушчаны Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2005 годзе. C.241. 24 лютага 2005 года суддзёй суда Савецкага р-на г. Мінска Аксанай Рэлявай С. Антончык быў прызнаны вінаватым у парушэнні парадку арганізацыі сходу, які адбываўся на арэндаванай С. Антончыкам прыватнай кватэры. Згодна з ч. 2 арт. 167.1 КаАП РБ С. Антончык быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці і пакараны штрафам ў памеры 150 базавых адзінак24 лютага суддзя суда Савецкага р-на г. Мінска Аксана Рэлява прызнала Сяргея Антрончыка вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванага сходу ў арэндаванай прыватнай кватэры..
Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2006 года С. Антончык 10 сакавіка 2006 года быў затрыманы раніцай каля прыпынка недалёка ад свайго домаСяргей Антончык. У гэты ж дзень асуджаны па арт. 166 Адміністрацыйнага кодэкса (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі) на 15 сутак арыштаВЫБАРЫ 2006: АДМІНІСТРАТЫЎНЫЯ АРЫШТЫ І ЗАТРЫМАНЬНІ (сьпіс удакладняецца).
Браў удзел у акцыях пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй 20 снежня 2019 года — суд Маскоўскага раёна Мінска пакараў яго штрафам у 810 рублёў.
У траўні 2021 года пакараны штрафам у 900 рублёў за «несанкцыянаванае пікетаванне»Дэпутата Незалежнасьці Сяргея Антончыка ў гадавіну рэфэрэндуму-95 аштрафавалі на 900 рублёў за сьцяг і «Пагоню» .
Сям’я Мае жонку, траіх дзяцей, унукаўФорум. Сяргей Антончык // Радыё «Свабода». 14 жніўня 2006.
Узнагароды медаль 100 гадоў БНРАлексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100.
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Прафсаюзныя дзеячы Беларусі