Ві́ктар Алякса́ндравіч Грамы́ка (, Сенькава, — https://www.sb.by/articles/umer-narodnyy-khudozhnik-belarusi-viktor-gromyko.html) — беларускі жывапісец, педагог. Ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000), прафесар (1981). Народны мастак БССР (1991). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1970). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія У 1948—1951 гадах вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы. У 1953 годзе паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, які скончыў у 1958 годзе. Вучыўся ў Івана Ахрэмчыка і Віталя Цвіркі. У 1959—1997 гадах выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў.
Член Саюза мастакоў БССР ад 1959 года, старшыня праўлення ў 1962—1972 і ў 1977—1982 гадах.
Удзельнік мастацкіх выставак ад 1947 года. Персанальныя выстаўкі адбыліся ў 1975, студзені 2013, снежні 2017 — лютым 2018Юбилейная выставка Виктора Александровича Громыко, к 95-летию мастера .
Член КПСС з 1964 года.
Памёр года. Развітанне адбылося 11 ліпеня ў будынку Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Пахаваны на Усходніх могілках МінскаСёння адбудзецца развітанне з народным мастаком Віктарам Грамыкам. 11 ліпеня 2019.
Творчасць Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах карціны, пейзажа, партрэта. У яго творчасці шырока адлюстравана тэма Вялікай Айчыннай вайны. Асноўныя працы: палотны «Салдаты» (1967), «1941 год. Над Прыпяццю» (1970), «Жанчынам Вялікай Айчыннай прысвячаецца» (1972), «Песня аб маім атрадзе» (1978), «Яблыкі ўраджаю 1941 года» (1987); партрэты Янкі Брыля (1968), камісара А. Ф. Юр’ева (1982), Васіля Быкава (1984); краявіды «Льны беларускія» (1970), «Ліпень пахне травой» (1990), «Над старымі акопамі — цішыня» (1995) і інш. Яго творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Траццякоўскай галерэі ў Маскве.
Аўтар успамінаў пра ўдзел у партызанскім руху падчас Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі (1941—1944).
Узнагароды Дзяржаўныя узнагароды СССР: ордэн «Айчыннай вайны» I ступені, ордэн «Чырвонай Зоркі», ордэн «Знак Пашаны», медалі, Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР і Вярхоўнага Савета РСФСР.
У Рэспубліцы Беларусь узнагароджаны медалем Францыска Скарыны (1996). а таксама ордэнам Францыска Скарыны (2013).
Памяць Аршанская гарадская мастацкая галерэя В. А. Грамыкі Дакументальны фільм аб жыцці і творчасці мастака «Палітра Віктара Грамыка» (2015).
Літаратура
Бойка У. А. Віктар Аляксандравіч Грамыка. — Мн.: Беларусь, 1979. — 47с. Сурскі А. А. Віктар Аляксандравіч Грамыка: Чырвоныя глебы Полаччыны. М.:, 1978. — 28 с. Фатыхава Г. Талент ад роднай зямлі // Мастацтва. 2003. № 2.
Спасылкі «Увидеть землю всю» // Выстаўка Віктара Грамыкі ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, 3 — 28 студзеня 2013 «Простыя» прыпавесці Віктара Грамыкі — zviazda.by
Громыко Виктор Александрович // «Партизаны Беларуси». Спецыяльны праект Выдавецкага дома «Беларусь сегодня» і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Віктар Аляксандравіч Грамыка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Ганаровыя члены Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены Саюза мастакоў БССР Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Мемуарысты Беларусі Катэгорыя:Дэканы мастацкага факультэта БДАМ