Бару () — вулкан у Панаме, найвышэйшы пункт краіны, самы высокі вулкан на поўдні Цэнтральнай Амерыкі.

Асноўныя звесткі Бару знаходзіцца ў правінцыі Чырыкі ў акрузе Бугаба на захадзе краіны ў хрыбце Таламанка. Вышыня над узроўнем мора — 3474 м, у яснае надвор’е з вяршыні бачныя Ціхі акіян і Карыбскае мора.

З’яўляецца спячым вулканам, апошняе буйное вывяржэнне адбылося каля 500 года, таксама вядома аб меншым вывяржэнні каля 1550. У 2006 годзе адбыўся невялікі землятрус, гэта выклікала асцярогі, што вывяржэнне можа паўтарыцца. Шырыня кратара — каля 6 км.

Да вяршыні вулкана вядзе папулярны турыстычны маршрут Кетцалес працягласцю 12 км. Да захаду ад вулкана знаходзяцца вёскі Сэра-Пунта і Волькан, на ўсход — горад Бакетэ. Недалёка ад Сера-Пунта захаваліся разваліны старажытнага горада, знішчанага вывяржэннем.

Зрэдку на вяршынях з’яўляецца снег і тэмпература падае ніжэй 0 °C.

Спасылкі

Volcano Live — John Search Peakbagger.com Mountain-Forecast.com Віртуальны тур на вулкан Бару

Катэгорыя:Вулканы Панамы Катэгорыя:Стратавулканы Катэгорыя:Горы Панамы