Леў Іванавіч Талбузін (, п. Азінкі, Саратаўская вобласць, РСФСР) — беларускі дызайнер, скульптар.

Біяграфія Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў кафедру прамысловага мастацтва ў 1970 г. Вучыўся ў І. Герасіменкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1970. Выкладчык кафедры прамысловага дызайну з 1970 года, дацэнт. Член Саюза мастакоў Беларусі з 1995 года, Саюза дызайнераў Беларусі з 1998 года.

Узнагароды Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай РэспублікіАлексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100.

Творчасць Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога і медальернага мастацтва, арт-дызайну, скульптурнай пластыкі. Асноўныя работы: медалі «Мікола Гусоўскі», «Алесь Адамовіч», «Чэскі манетны двор», «Сіметрыя»; кафля для станцыі метро «Плошча Я.Коласа»; скульптурны эталон герба «Пагоня». Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Літаратурным музеі М.БагдановічаТАЛБУЗІН Л. І..

«Подых антычнасці». Кампазіцыя з 30 работ. Матэрыял: фарфор; «Знічкі». Рэльеф. Матэрыял: фарфор, эмаль, бісквіт; «Свята-Духава царква ў Мінску». Матэрыял: фарфор; «Ліхтары мінулага часу». Інсталяцыя; «Кубоід». Мобіль. Матэрыял: стальны дрот(160х160см); Скульптурны рэльеф «Матрыца». Матэрыял: камбінаваны (дрэва, метал, пластмаса); Медаль, прысвечаны 60-годдзю БелДАМ. Сумесна з Б. Баразной і Л. Баразной; «Дзве сіметрыі». Пластыка з модульных элементаў(80х80см); Плакета «Троіцкі касцёл у Ішкалдзі» (16х26см). Матэрыял: фарфор (бісквіт); Плакета «Адлюстраванне»(16х26см). Матэрыял: фарфор(бісквіт); Кампазіцыя каганцоў «Лайт-дызайн» (15 шт.). Матэрыял: фарфор; Медаль «Язэп Драздовіч» (дыяметр 88 мм). Матэрыял: фарфор; Медаль «Максім Багдановіч» (двухбаковая). Матэрыял: бронза; Медаль «Ігар Стравінскі» (двухбаковая). Матэрыял: бронза; Медаль «Мірскі замак». Матэрыял: бронза; Медаль «2000-годдзю хрысціянства». Матэрыял: бронза; Афармленне станцыі метро «Плошча Якуба Коласа», 1984 г. (у сааўтарстве). Распрацоўка трох апаратаў штучнага кровазвароту АШК ’’Мінск-3’’, 1972 г.;

Публікацыі «Аўтамабіль—рэч мастацкая», часопіс «Беларусь», 2004, № 7; «Аб творчасці», часопіс «ПРО дизайн», 2004, № 12

Літаратура

Катэгорыя:Скульптары СССР Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Дызайнеры СССР Катэгорыя:Дызайнеры Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага саюза дызайнераў Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў