Вішня — рака ў Беларусі, у Пружанскім і Камянецкім раёнах, правы прыток ракі Левая Лясная (басейн Заходняга Буга).
Даўжыня ракі 20 км. Плошча вадазбору 160 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Пачынаецца за 4 км на паўночны ўсход ад вёскі Падбельскія Агароднікі Камянецкага раёна (на тэрыторыі Белавежскай Пушчы), вусце за 2 км на ўсход ад вёскі Ганцы. Ад вусця 1,4 км рэчышча каналізаванае. У верхнім цячэнні называецца Плюскаўка.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Басейн Буга Катэгорыя:Рэкі Пружанскага раёна Катэгорыя:Рэкі Камянецкага раёна