Вы́шадскае возера — возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Аўсянка (працякае праз возера), каля вёскі Вышадкі.

Гідраграфія Плошча паверхні 0,45 км². Даўжыня 1,64 км, найбольшая шырыня 0,36 км. Найбольшая глыбіня дасягае 11 м, сярэдняя — 4,4 м. Аб’ём вады 1,97 млн м³. Плошча вадазбору 168 км².

Катлавіна Вышадскага возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны маюць вышыню 7—10 метраў, стромкія, ў паўночна-заходняй частцы возера — спадзістыя. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пясчаныя. Падводная частка катлавіны падзелена на 2 плёсы (паўночны плёс больш глыбокі, са стромкай літараллю). Прыбярэжная частка дна пясчаная і ілістая. На большых глыбінях дно возера ўкрыта слоем крэменязёмістага сапрапелю і гліністым ілам.

Праз Вышадскае працякае рака Аўсянка, упадаюць рака Салонаўка. Упадаюць некалькі ручаёў.

Экалогія Возера эўтрофнае, праточнае. Надводная расліннасць займае прыбярэжную палосу шырынёй 5—30 м.

У возеры водзяцца шчупак, язь, плотка, гусцяра, акунь, лінь і іншыя віды рыб.

Над возерам Каля возера археалагічныя помнікі — гарадзішча і курганны могільнік.

Зноскі

Літаратура

Ліст карты N-36-13. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1981 год.

Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озер Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Аўсянкі