Стары́я Васілі́шкі (, ) — вёска ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Васілішкаўскага сельсавета.
Размешчана ў 21 км паўночны ўсход ад раённага цэнтра — горада Шчучына, і ў 70 км ад абласнога цэнтра — горада Гродна.
Славутасці Касцёл Святых Пятра і Паўла (1897—1903, архітэктар Канстанцін Вайцяхоўскі) Старавасілішкаўскі валун — геалагічны помнікі прыроды мясцовага значэння. Знаходзіўся за 1 км на паўночны захад ад вёскі, самавольна перамешчаны і пастаўлены перад свінакомплексам вёскі Збражкі каля будынка ААТ «Васілішкі». Дом Чэслава Немена
Вядомыя асобы У вёсцы ў 1939 годзе нарадзіўся Чэслаў Выдрыцкі — вядомы польскі спявак, які выступаў пад псеўданімам Чэслаў Немен.
Гл. таксама Васілішкі
Крыніцы
Спасылкі
Населеныя пункты Рэспублікі Беларусь Старыя Васілішкі — radzima.org
Катэгорыя:Населеныя пункты Шчучынскага раёна Катэгорыя:Васілішкаўскі сельсавет