Зэ́льва (; ) — гарадскі пасёлак у Гродзенскай вобласці Беларусі, цэнтр Зэльвенскага раёна, на р. Зэльвянка. За 132 км на паўднёвы ўсход ад Гродна; чыгуначная станцыя на лініі Ваўкавыск — Баранавічы. Насельніцтва 6 795 чал. (2017).

Назва Назва Зэльвы паходзіць ад імя ракі Зэльвянкі, на якой размешчана паселішча. У Іпацьеўскім летапісе рака названа Зелевя («по Зелеви»), у крыніцах XVI ст. — Зельва, Зельвея, пазней пачала ўжывацца цяперашняя форма назвы Зэльвянка.

Назва балцка-яцвяжскага паходжання, звязаная з літоўскім žalvas «зеленаваты»Kazimieras Būga. Aistiškosios kilmės Gudijos vietovardžiai // Tautos ir žodis. — 1923. — Т. 1. — С. 43..

У Літве аналагі — гідронімы Želva, Želvis, Zelva, Zelvė. Дзве апошнія назвы — возера і рака каля Еўя, узніклі пад уплывам яцвягаўA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1980. — С. 394, 399., бо ў яцвяжскай мове, як і ў іншай заходнябалцкай мове — прускай, быў пераход ž > z. Яцвяжскае гучанне назвы аднаўляецца як *Zelvō (Зелво)Kazimieras Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. C. 134..

Назву Зэльвы ставяць у адзін шэраг з такімі гідронімамі на левабярэжжы Нёмана, як *Zeita (назва возера, што дала назву ракі Zietela, ад якой праз некалькі этапаў трансфармацыі ўзнікла назва мястэчка Дзятлава)А. П. Непокупный. Лингвогеографические связи литовских и белорусских форм названий г. Дятлово и его окрестностей // Балто-славянские исследования. М., 1974. С. 153, 155. і Свіцязь (мясцовыя літоўскамоўныя аўтахтоны ўжывалі назву Svitožis)A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. V., 1981. С. 322.. Па-літоўску (па-ўсходнябалцку) гэтыя тры назвы мелі б карані Želv-, Žiet-, Švit- (заходнябалцкім мовам таксама быў уласцівы пераход š > s).

Назва Зэльвы з’яўляецца гідранімічнай спадчынай яцвягаў, у якую, апроч згаданых водных назваў, улучаюць таксама назвы рэк Ясельда, Грыўда, Саколда, Голда, Нёўда, Сёгда, у якіх другі складнік паходзіць ад яцвяжскага *udā «вада, рака»K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. С. 601—602..

Гісторыя Паселішча вядома з 1470 года як сяло Вялікая Зэльва, належала М. Нацэвічу. З 1477 года вядомы суседні маёнтак Малая Зэльва.

З XVI стагоддзя Вялікая і Малая Зэльва знаходзіліся ва ўласнасці Вішнеўскіх, Ільінічаў, Забярэзінскіх, Зяновічаў, Камароўскіх і інш. З першай паловы XVII стагоддзя — уладанне Сапегаў.

З 1524 года Вялікая Зэльва (з XVI стагоддзя ў крыніцах проста Зэльва) — мястэчка Ваўкавыскага павета.

У 1643 годзе К. Сапега прымаў тут караля польскага і вялікага князя літоўскага Уладзіслава Вазу.

У 1721 годзе каралём Аўгустам Моцным Зэльве дадзены прывілей на торг і кірмашы (гл. Ганненскі (Зэльвенскі) кірмаш).

У 1739 годзе ў мястэчку заснаваная рэзідэнцыя ордэна піяраў.

З 1795 года — у Расійскай імперыі, цэнтр воласці Ваўкавыскага павета.

У 1831 годзе Зэльва за ўдзел Сапегаў у паўстанні 1830—1831 гадоў канфіскаваная.

У XX стагоддзі Малая Зэльва ўвайшла ў межы Зэльвы.

З 1921 года ў складзе Польшчы, цэнтр гміны ў Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводства.

З 1939 года ў БССР, з 1940 года — гарадскі пасёлак, цэнтр Зэльвенскага раёна.

У 1962—1966 гадах — у Ваўкавыскім раёне, з 1966 года — цэнтр Зэльвенскага раёна.

Насельніцтва 1829 год — 1 103 чал. (хрысціян — 159 мужч., 117 жанч.; яўрэяў — 452 мужч., 375 жанч.), 161 двор (63 — хрысціянскіх, 98 — яўрэйскіх) 1832 год — 175 двароў 1857 год — 1 950 чал., 240 двароў 1897 год — 2 852 чал. (1 404 мужч., 1 448 жанч., у т.л. сялян — 470 мужч., 421 жанч.; асоб несялянскіх саслоўяў — 842 мужч., 981 жанч.) 1971 год — 4,3 тыс. чал. 2006 год — 7,7 тыс. чал. 2016 год — 6 906 чал. 2017 год — 6 795 чал.

Эканоміка Прадпрыемствы харчовай, лёгкай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца. На беразе Зэльвенскага вадасховішча турыстычная сядзіба «Лаўрыновічы» (за 5 км ад Зэльвы). Зэльвенская ГЭС.

Славутасці Зэльвенская Троіцкая царква Зэльвенскі Троіцкі касцёл

Вядомыя асобы Ларыса Геніюш (1910—1983) — беларуская паэтэса і празаік Міхаіл Міхайлавіч Інькоў (нар. 1954) — беларускі скульптар і архітэктар. Іосіф Самуілавіч Канцэпольскі (1903—1976) — вучоны, доктар хімічных навук, прафесар Уладзімір Мазго (нар. 1959) — беларускі паэт. Іона Лазаравіч Фрэйдзін (1896—1991) — савецкі географ, эканаміст, доктар геаграфічных навук Аляксей Сцяпанавіч Шышко (нар. 1972) — беларускі архітэктар і дызайнер. Дзмітрый Вярстак (нар. 1980) — беларускі футбаліст. Дзмітрый Фёдаравіч Хворык (нар. 1977) — беларускі ўрач-дэрматавенеролаг. Доктар медыцынскіх навук (2010), прафесар (2012).

Гл. таксама ДЮСШ г. п. Зэльва Зэльвенскую сярэднюю школу № 2

Зноскі

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР. Т. 2: справочник. — Мн., 1987.

Соркіна, І. Мястэчкі Зэльва і Дзярэчын у святле архіўных звестак // Славуты Зэльвенскі край: Матэрыялы навук. гісторыка-краязнаўчай канфер. — Ліда, 2004. — С. 87-97.

Спасылкі

Сайт пасёлка Зэльва

Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства