Карэ́лічы (; ) — гарадскі пасёлак у Гродзенскай вобласці Беларусі, цэнтр Карэліцкага раёна, на р. Рута. За 185 км да ўсходу ад Гродна, на аўтадарозе Навагрудак—Мінск.

Назва Паблізу (Шчорсы) фіксавалася прозвішча Карэльhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM4-Q29P?i=374&cc=4158550&cat=684095. Навокал Ліды бытавалі Карэль, Карэловіч, Карэлеўскі, было горадзенскае Карэльскі.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-99FL-9KCD?i=1032&cat=2325345https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM4-D99R-N?i=382&cc=4166194&cat=741862https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-6QDV-6?i=143&cat=741862https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM4-QQCB-Z?cat=1046001&i=26&cc=4166194 Ёсць літоўскае Karelis, латышскія Karels, Karelis.https://pavardes.lki.lt/?pv=6e804c333f6aa0b181b2a2e0eb090defhttps://uzvardi.lv/surname/682012

https://uzvardi.lv/surname/708373

Гісторыя Вядомыя з 1395 года ў сувязі з нападам крыжакоў. У 15 ст. — двор вялікіх князёў у Наваградскім павеце. У 1505 годзе спалены крымскімі татарамі, у 1655 і 1706 гадах — шведамі. З 1594 года — мястэчка. З 1795 года — у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Наваградскага павета. У гады Першай сусветнай вайны праз Карэлічы праходзіла лінія фронту. З 1921 года — у складзе Польшчы, цэнтр гміны Навагрудскага павета. З 1939 года — у БССР, з 1940 года — цэнтр раёна. З 1958 года — гарадскі пасёлакУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Карэлічы, Карэліцкага раёна, Гродзенскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 30 красавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4..

Насельніцтва 1897 год — 2 559 чал. 1971 год — 3,7 тыс. чал. 1995 год — 7,8 тыс. чал. 2006 год — 7,3 тыс. чал. 2015 год — 6 631 чал. 2016 год — 6 528 чал. 2017 год — 6 518 чал. 2025 год — 5 546 чал.

Эканоміка У другой палове XVII ст. у Карэлічах працавала шпалерная мануфактура.

У 1835—1861 гадах у мястэчку працавала цукровая мануфактура; у 1859 годзе было 150 рабочых, за год выраблялася 2,4 тыс. пудоў цукру.

Пры савецкай улады ў пасёлку знаходзіўся буйны племзавод.

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці, льнозавод. Гасцініца. Цэнтр мастацкага ткацтва.

Культура Дзейнічае Карэліцкі раённы краязнаўчы музей.

Два разы на тыдзень выходзіць газета «Полымя» ― орган Карэліцкага райвыканкама.

Славутасці Бровар (1858) Петрапаўлаўская царква (1866) Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі (1938) Вайсковыя могілкі (1944)

Страчаная спадчына Сядзіба Радзівілаў (XVII—XVIII ст.). Ратуша (XVIII ст.).

Вядомыя асобы Наталля Гесць (нар. 1994) — беларуская гандбалістка. Іцхак Кацэнэльсан (1886—1944) — яўрэйскі педагог, паэт і драматург Ірына Уладзіміраўна Мокат (нар. 1994) — беларуская гандбалістка. Валянцін Рамановіч (1911 - 1945) - графік і мастак. Уладзімір Пятровіч Саўко (1962—2023) — беларускі гандбаліст, трэнер. Давід Эйнхорн (1886—1973) — паэт і журналіст.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Гарады Беларусі: Карэлічы. Сайт Карэліцкай раённай газеты «Полымя»

Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства