Людміла Раманаўна Гане́става (, Калышкі, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць — 16 лістапада 2009) — беларуская артыстка оперы. Заслужаная артыстка БССР (1964).

Біяграфія У гады вайны сувязіст штаба 2-й паветранай арміі. Скончыла Беларускую кансерваторыю (1955, клас Вольгі Несцярэнка). З 1949 г. артыстка хору Беларускага радыё, у 1957—1980 гг. салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. У 1988—1994 выкладала ў школах.

Творчасць У операх беларускіх кампазітараў стварыла яркія вобразы: Марысі («Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага), Аксаны («Калі ападае лісце» Ю. Семянякі). Выканала партыі ў класічных операх: Наташа («Русалка» А. Даргамыжскага), Аіда, Леанора, Амелія, Дэздэмона («Аіда», «Трубадур», «Баль-маскарад», «Атэла» Дж. Вердзі), Марыя, Настасся («Мазепа», «» П. Чайкоўскага), Маргарыта («Фаўст» Ш. Гуно), Чыа-Чыа-сан («Чыа-Чыа-сан» Дж. Пучыні) і інш.

Літаратура

Бельченкова, А. Людмила Романовна Ганестова / А. Бельченкова, И. Соколова // Сцяг Перамогі (Лёзна). — 2006. — 19 верасня. Ганестава Людміла Раманаўна // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]; пад рэд. А. В. Сабалеўскага. — Мн., 2002. — Т. 1. — С. 246—247. Лампицкая, А. И вся жизнь песня / А. Лампицкая // Сцяг Перамогі (Лёзна). — 2003. — 19 ліпеня. Рудабельская, В. Яны вучыліся ў нашай школе / В. Рудабельская // Сцяг Перамогі (Лёзна). — 2005. — 26 лістапада.

Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Сапрана Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лёзненскім раёне Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларускай ССР Катэгорыя:Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь