Сяргей Кавальчук (нар. , ) — беларускі футбаліст і трэнер. Вядомы па працы ў брэсцкім «Дынама», дзе правёў 26 гадоў, спачатку ў якасці футбаліста, а пасля на розных трэнерскіх і адміністрацыйных пазіцыях.

Кар’ера футбаліста Гуляў за клуб «Брэстбытхім», які пазней быў перайменаваны ў «Кобрын». З 1996 года ў складзе брэсцкага «Дынама», дзе і завяршыў ігравую кар’еру ў 2004 годзе.

Кар’ера трэнера У 1997 годзе скончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт.

У 2005 годзе перайшоў на трэнерскую працу ў брэсцкім клубе. У 2011 годзе стаў галоўным трэнерам «Дынама» (у 2012 годзе клуб атрымаў новую назву — «Брэст»). У ліпені 2012 года пакінуў пасаду галоўнага трэнера, але застаўся працаваць у клубе ў якасці старшага трэнераИсполняющим обязанности главного тренера «Бреста» назначен Владимир Курнев. У лютым 2013 года стаў галоўным трэнерам дубля. 24 верасня 2013 года зноў быў прызначаны галоўным трэнерам «Дынама-Брэст»Сергей Ковальчук назначен главным тренером брестского «Динамо».

Застаўся ў камандзе ў пачатку 2016 года, калі з-за фінансавых праблем клуб пакінула большасць ігракоў асновы. Па заканчэнні сезона 2016, ужо пасля прыходу ў «Дынама» замежных інвестараў, перайшоў на пасаду спартыўнага дырэктара клубаСергей Ковальчук займет пост спортивного директора брестского "Динамо".

У маі 2018 года, пасля адстаўкі чэшскага спецыяліста Радаслава Латала, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера камандыБрестское "Динамо" расторгло контракт с Радославом Латалом. У гэтай якасці 19 мая выйграў Кубак Беларусі 2018, калі ў фінальным матчы «Дынама» перамагло БАТЭ з лікам 3:2. У чэрвені 2018 года саступіў пасаду галоўнага трэнера Аляксею Шпілеўскаму30-летний Алексей Шпилевский возглавит брестское "Динамо".

31 снежня 2019 года было абвешчана, што ў новым сезоне Кавальчук зноў стане галоўным трэнерам «Дынама»Сергей Ковальчук - главный тренер брестского "Динамо". Застаўся на пасадзе і ў 2021 годзе, калі клуб пакінулі інвестары і ён быў перададзены гораду, з-за чаго амаль цалкам абнавіўся склад. Пасля няўдалага пачатку сезона 2022 (4 ачкі пасля 9 тураў) у маі 2022 года пакінуў пасаду галоўнага трэнераБрестское "Динамо" рассталось с Сергеем Ковальчуком.

У кастрычніку 2022 года вярнуўся ў «Дынама», узначаліўшы дубль клубаСергей Ковальчук возглавил дубль брестского "Динамо". Пакінуў пасаду галоўнага трэнера дубля ў сакавіку 2023 года.

У студзені 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PROЕрмакович, Гольмак, Солодовников, Пышник и еще 15 белорусских специалистов сдали экзамен на категорию PRO.

Трэнерскія дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2018

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Кобрын Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Футбольныя функцыянеры Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна