Шумі́ліна (афіц. транс.: Šumilina) — гарадскі пасёлак у Віцебскай вобласці Беларусі, цэнтр Шумілінскага раёна. За 40 км ад Віцебска. Чыгуначная станцыя на лініі Віцебск—Полацк, аўтамабільныя дарогі на Віцебск, Полацк, Бешанковічы, Гарадок. Насельніцтва 7 502 чал. (2017).
Гісторыя У 19 стагоддзі вёска ў Ловажскай воласці Полацкага павета Віцебскай губерніі. У 1866 годзе — 5 двароў, 13 будынкаў, 38 жыхароў. Пасля будаўніцтва Рыга-Арлоўскай чыгункі (1886) мястэчка — станцыя Баболіна (да 1962 г. — Сіроціна). У пачатку 20 стагоддзя — 50 жыхароў. У складзе РСФСР. З 1924 года у БССР — цэнтр Сіроцінскага раёна. З 1938 года гарадскі пасёлак. У час Вялікай Айчыннай вайны, з чэрвеня 1941 па 23.6.1944 г. акупіраваны. 16 верасня 1957 года ў склад Шуміліна ўключаны пасёлак торфапрадпрыемства «Дабееўскі Мох»Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.. У 1962—1966 гг. у Віцебскім раёне. 18-19 верасня 2021 года ў Шуміліна праходзіў фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2021».
Насельніцтва 1866 — 38 чал. 2009 — 7,2 тыс. чал. 2016 — 7 437 чал. 2017 — 7 502 чал.
Эканоміка Прадпрыемствы харчовай прамысловасці. Гасцініца.
Адукацыя і культура Дзейнічаюць 2 сярэднія школы, юнацка-спартыўная школа. Ёсць Палац культуры, 2 бібліятэкі, Шумілінскі народны тэатр, Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей.
Славутасці Свята-Уладзімірская царква Касцёл Маці Божай Фацімскай Вайсковыя могілкі ў Шуміліна
Вядомыя асобы Пётр Антонавіч Акуцыёнак (1923—1943), Герой Савецкага Саюза Юрый Леанідавіч Казакоў (нар. 1950) — беларускі гісторык. Дзмітрый Сяргеевіч Лаўрыновіч (нар. 1976) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2013), дацэнт (2006). Уладзімір Фёдаравіч Матвяйчук, беларускі дзяржаўны дзеяч Ганна Леанідаўна Сола, беларуская біятланістка Ала Сяргееўна Талкач, беларуская біятланістка Яўген Трафімавіч Чарвякоў (1925—2016), Герой Сацыялістычнай Працы.
Гл. таксама Пасёлкі гарадскога тыпу Віцебскай вобласці Пасёлкі гарадскога тыпу Беларусі
Зноскі
Літаратура
Грынявецкі В. Шуміліна //
Спасылкі
Здымкі на Radzima.org
Шумілінскі райвыканкам