Старбак () — каралавы востраў у Цэнтральнай групе астравоў Лайн. Уваходзіць у склад дзяржавы Кірыбаці. Плошча — 16,2 км². Ненаселены.
Гісторыя Адкрыты ў 1823 г. экіпажам брытанскага кітабойнага судна на чале з капітанам В. Старбакам. У 1856 г. быў абвешчаны валоданнем ЗША, але ў 1866 г. анексіраваны Вялікабрытаніяй. ЗША адмовіліся ад сваіх прэтэнзій толькі ў 1979 г.
У 1870—1893 гг. на Старбаку здабываліся фасфаты, у выніку чаго значна пацярпела мясцовая прырода.
У 1979 г. востраў увайшоў у склад Кірыбаці.
Прырода Востраў мае каралавае паходжанне. Уяўляе сабою замкнёны атол з некалькімі старымі лагунамі з перасоленай вадой. Паверхня паднімаецца над узроўнем акіяну ўсяго на 5 м. Крыніц пітной вады няма.
Клімат экватарыяльны засушлівы. Сярэдні гадавы ўзровень ападкаў 800 мм.
У мінулым востраў быў пакрыты лесам, аднак яго цалкам знішчылі ў XIX ст. здабытчыкі фасфатаў. У нашы дні флора прадстаўлена пераважна купінамі травы і нізкіх хмызнякоў.
На востраве гняздуецца шмат птушак, у тым ліку каля 1,5 млн пар крачак. Іншыя жывёлы — чарапахі, пацукі, адзічэлыя каты. Значна лепей захаваўся прыродны свет мясцовага каралавага рыфа, каля якога заўсёды шмат акул.
Ахова Востраў ахоўваецца ААН.
Спасылкі STARBUCK ISLAND Captain Peter Theet -A profile Shark Eden
Катэгорыя:Астравы Лайн Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна С