Франсуа Ашыль Базен (; , Версаль — ) — ваенны дзеяч Францыі, маршал (1864).

Удзельнік войнаў у Алжыры (1835), Іспаніі (1837), Крымскай вайны (1853—1856), аўстра-італа-французскай вайны (1859) і Мексіканскай экспедыцыі (1862—1867). У час французска-прускай вайны (1870—1871) камандаваў корпусам, Рэйнскай арміяй; у 1870 годзе здаў крэпасць Мец, за што ў 1873 годзе прыгавораны ваенным судом да 20 гадоў зняволення. У 1874 годзе ўцёк з турмы і астатнія гады пражыў у Іспаніі.

Спасылкі Bazaine, François-Achille. Épisodes de la guerre de 1870 et le blocus de Metz (1883).

Катэгорыя:Маршалы Францыі Катэгорыя:Удзельнікі Крымскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі франка-прускай вайны