Алена Пятроўна Сушко́ (, вёска Ліпень, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне педыятрыі. Доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1979).

Біяграфія Нарадзілася ў вёсцы Ліпень Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1940 годзе паступіла на вучобу ў фельчарскую школу ў Бабруйску. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны была накіравана на працу ў ваенны шпіталь, які не паспеў эвакуіравацца, і ў ліпені 1941 года залічана членам падпольнай партызанскай групы, якая дзейнічала на тэрыторыі Асіповіцкіага раёна. З 8 жніўня 1942 да 28 чэрвеня 1944 была санітарным інструтарам роты ў партызанскім атрадзе № 211 імя Раксоўскага (1-я Асіповіцкая партызанская брыгада), прымала ўдзел у баях і ў разведцы. Скончыла курсы рэзерваў пры ЦК КПБ, працавала ўпаўнаважанай ЦК КПБ у Бабруйскім райкаме КПБ. Пасля аднаўлення работы Бабруйскай фельчарска-акушэрскай школы залічана студэнткай 2-га курса і адначасова працавала бібліятэкарам.

У 1951 годзе А. П. Сушко скончыла Віцебскі медыцынскі інстытут, клінічную ардынатуру пры кафедры дзіцячых хвароб (1954), аспірантуру Мінскага медыцынскага інстытута (1957). Працавала ў Віцебскім медыцынскім інстытуце да 1991 (2005Сушко, Алена Пятроўна (доктар медыцынскіх навук; педыятрыя; нар. 1925)) года . Асістэнт кафедры дзіцячых хвароб у 1957—1965 гадах, дацэнт у 1965—1972 гадах, прафесар, у 1972—1991 гадах — загадчык кафедры педыятрыі.

Навуковая дзейнасць Аўтар больш за 120 навуковых публікацый, манаграфій, вучэбных дапаможнікаў, падручнікаў для студэнтаў медыцынских спецыяльнасцей. Навуковыя працы па вывучэнні клінічных праяў захворванняў у дзяцей.

Сярод апублікаванага: Ритмы вегетативной активности у здоровых детей и больных инфекционным гепатитом [Текст] : Автореферат дис. на соискание ученой степени доктора медицинских наук. (14.00.09) / Первый Моск. мед. ин-т им. И. М. Сеченова. — Москва : [б. и.], 1974. — 37 с.: ил.; Биоритмы и клинические проыявления инфекционных заболеваний у детей / Е. П. Сушко. — Мн.: Беларусь, 1982. — 93 с. : ил. — Библиогр.: с. 86—92; Пособие по педиатрии для руководителей интернов / Е. П. Сушко, Л. М. Тупкова, В. А. Селезнёва — Мн.: Вышэйшая школа, 1984. — 222 с. 21 см. Детские болезни : [Учеб. для мед. ин-тов] / Е. П. Сушко, Л. М. Тупкова, В. А. Селезнёва. — Мн.: Вышэйш. шк., 1988. — 447, с.; 21 см. — ISBN 5-339-00048-6 (В пер.); Пропедевтика детских болезней [Текст] : учеб. пособие для студентов мед. ин-тов / Е. П. Сушко. — Минск : Вышэйш. шк., 1996. — 448 с. : ил. — ISBN 985-06-0141-8; Неонатология : учебное пособие для медицинских институтов / Е. П. Сушко и др. — Мн.: Вышэйшая школа, 1998. — 414, с., л. цв. ил. : ил., табл. ; 21 см. — 5000 экз. — ISBN 985-06-0391-7; Поликлиническая педиатрия: Учеб. пособие для студентов мед. вузов / Е. П. Сушко, В. И. Новикова, З. Е. Петухова и др. — Мн.: Вышэйшая школа, 2000. — 300, с.: ил.; 21 см. — Библиогр.: с. 294—295. — Предм. указ.: с. 296—298. — ISBN 985-06-0566-9.

Крыніцы

Літаратура

Сушко Елена Петровна // Книга Памяти медикам Могилёвщины ― участникам Великой Отечественной войны 1941―1945 гг. и других войн. ― Могилев, 2007. — С. 243. Сушко Елена Петровна (к 60-летию со дня рождения) // Здравоохранение Белоруссии. — 1985. — № 12. — С. 67.

Спасылкі Алена Пятроўна Сушко // Крый мой Магілёўшчына История кафедр педиатрии, педиатрии ФПК и ПК и педиатрии № 2. // Сайт ВДМУ Сушко Елена Петровна // Праект «Партизаны Беларуси» Сушко Елена Петровна // Праект «Память народа» Сушко Елена Петровна // Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента

Катэгорыя:Педыятры СССР Катэгорыя:Педыятры Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Асіповіцкім раёне Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Аўтары падручнікаў Катэгорыя:Капітаны СССР