Тбіліскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Іванэ Джавахішвілі (), ТДУ — вядучая і найбуйнейшая ВНУ Грузіі, цэнтр навукі і культуры. Заснаваны ў лютым 1918 года.
Гісторыя У 1917 годзе было створана Таварыства для заснавання Тбіліскага ўніверсітэта. Галоўным заснавальнікам лічаць гісторыка Іванэ Джавахішвілі, таксама сярод першых заснавальнікаў усходазнавец Георгій Ахвледыяні, гісторык Шалва Нуцубідзэ, псіхолаг Дзмітрый Узнадзэ, лінгвіст Акакій Шанідзэ.
Першым рэктарам абраны хімік Пётр Мелікішвілі.
Некаторыя час універсітэт называўся імем Сталіна. У 1949—1956 гадах ваенную кафедру універсітэта узначальваў генерал-маёр Павел Абрамідзэ.
Пры рэктары Метрэвелі (з 1991) універсітэт вярнуў аўтаномію, страчаную ў 1926 годзе; у 1992 годзе Метрэвелі абраны супрацоўнікамі рэктарам універсітэта.
У 2006—2010 гадах рэктарам універсітэта быў Георгій Хубуа. 27 снежня 2010 года рэктарам універсітэта стаў Аляксандр Квіташвілі.
Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі Георгій Маргвелашвілі
Спасылкі Сайт універсітэта Гісторыя ТДУ
Катэгорыя:Універсітэты Грузіі Універсітэт Катэгорыя:Дзяржаўныя арганізацыі Грузіі Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Сталіна