Багушэ́ўск ()— гарадскі пасёлак у Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. За 60 км ад Віцебска, за 40 км ад Оршы. Цэнтр сельсавета і сельгаспрадпрыемства «Багушэўскае». Чыгуначная станцыя Багушэўская на лініі Віцебск—Орша.
Гісторыя У XIX ст. вядомы як фальварак Багушэўка. Пры дарозе Сянно—Віцебск, каля «капліцы Макавея» куды на царкоўныя святы з Серакаротні (цяпер вёска Лучазарная) прыязджаў святар і збіралася шмат сялян з навакольных вёсак, у 1879 годзе вырашала пасяліцца некалькі прадпрымальных людзей, каб весці гандаль. Забароўскі адкрыў карчму, Гозін — заезны дом (гасцініца разам з бакалейным магазінам), Рэут — магазін. Іх можна лічыць заснавальнікамі Багушэўска. Затым пасяліліся Ландзёнак, Кулік, Кац, Крывашэеў. У 1854—1884 г. працаваў бровар, галоўным піваварам на якім быў латыш Рэут.
У 1901 г. пачалося будаўніцтва чыгункі Віцебск—Жлобін. Адну са станцый вельмі было вырашана пабудаваць у гэтых мясцінах. Зямля належала Дз. Багушэўскаму, па некаторых звестках палкоўніку, які пражываў у Санкт-Пецярбургу. Ён згадзіўся перадаць частку зямлі пад станцыю, але пры ўмове, што станцыя атрымае назву ў гонар яго жонкі — Багушэўская. У сваю чаргу населены пункт каля станцыі атрымаў назву Багушэўск. Сам Дз. Багушэўскі памёр у 1903 г. і пахаваны ў вёсцы Худалеі (цяпер вёска Рыбнае) пад Багушэўскам.
Пазней у Багушэўску пабудавалі магазін, склады для газет і бензіну. Пасёлак пачаў хутка расці ў выніку перасялення сюды яўрэяў з навакольных вёсак. Былі сярод іх гандляры, шаўцы, рамізнікі, кавалі. У 1915 годзе ў Багушэўску пабудавалі лесапілку.
Напярэдадні Кастрычніцкай рэвалюцыі ў пасёлку пачала дзейнічаць сінагога. Працавалі 2 фельчары.
3 1924 г. Багушэўск у Аршанскай акрузе, цэнтр сельсавета. У 1933 годзе тут дзейнічалі прадпрыемствы: льнозавод, кузня прамысловай арцелі, шавецкая майстэрня, мэблевая фабрыка, смаляная арцель «1-га Мая», вінзавод (створаны да рэвалюцыі). У 1924—1931 і ў 1935—1960 гг. цэнтр Багушэўскага раёна, з 27.09.1938 гарадскі пасёлак.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны 3 ліпеня 1941 да 25.06.1944 акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Вызвалены 25 чэрвеня 1944 г. у ходзе Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі.
З 1960 года Багушэўск у складзе Сенненскага раёна.
28 чэрвеня 2013 года да Багушэўска далучана вёска ЦясыРешение Сенненского районного Совета депутатов от 28 июня 2013 г. № 189 Об упразднении деревни Тесы Богушевского сельсовета Сенненского района .
Насельніцтва 1926 год — 1 176 чал. 1939 год — 3,3 тыс. чал. 1995 год — 4,5 тыс. чал. 2006 год — 3,2 тыс. чал. 2016 год — 2 598 чал. 2017 год — 2 563 чал. 2023 год — 2 363 чал. (ацэнка на 1 студзеня 2023). 2025 год — 2 259 чал.
Гаспадарка Мэблевая фабрыка, лясгас, леспрамгас, льнозавод, акцыянернае таварыства «Багушэўскмэбля», пашывачны і кандытарскі цэхі, камбінат бытавога абслугоўвання, раённая бальніца, абласная туббальніца, аптэка, 2 сярэднія і базавая санаторна-амбулаторныя школы, музычная школа, народны тэатр, дзіцячы садок, Дом піянераў і школьнікаў, Дом культуры, 2 бібліятэкі, кавярня, аддзяленне сувязі, АТС, 7 магазінаў, працуе рынак.
Сельгаспрадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці малочна-мясной прадукцыі і насенняводстве траў. Машынны двор і майстэрня па рамонту тэхнікі.
Транспарт Чыгуначная станцыя. Аўтадарогамі злучаны з Сянном, Віцебскам, Оршай.
Памятныя мясціны Помнікі: У. Леніну, у гонар войск 20-й арміі, на брацкіх магілах савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Брацкая магіла (1944), у скверы — Свята-Петра-Паўлаўская царква (1995) Яўрэйскія могілкі
Вядомыя асобы Пётр Андрэевіч Абрасімаў (1912—2009) — савецкі дыпламат. Леў Пятровіч Аўсішчар (1919—2007) — адзін з лідараў руху за права выезду ў Ізраіль. Зінаіда Ігнатаўна Канапелька (1918—1997) — актрыса, Народная артыстка БССР. Ізабела Іванаўна Марціновіч (1927—2021) — беларускі юрыст. Павел Леанідавіч Мачалаў (нар. 1974) — беларускі архітэктар. Галіна Гаўрылаўна Сяргеева (нар. 1937) — гісторык. Лера Яскевіч (нар. 1999) — беларуская спявачка.
Крыніцы
Літаратура Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — 616 с.
Спасылкі