Іосіф Раманавіч Бумагін (, Гарадок паводле  — , ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір кулямётнага ўзвода 396-га стралковага Катавіцкага палка 135-й стралковай Кракаўскай дывізіі (6-я армія, 1-ы Украінскі фронт), лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (27.06.1945).

Біяграфія І. Р. Бумагін нарадзіўся ў рабочай сям'і. Яўрэй. Скончыў сямігодку. У 1929—1933 гг. праходзіў службу ў Чырвонай Арміі. З 1937 года жыў у горадзе Бірабіджан (Яўрэйская аўтаномная вобласць), працаваў на заводзе «Дальсельмаш».

Зноў прызваны ў Чырвоную Армію ў маі 1941 года. Скончыў пяхотнае вучылішча ва Уладзівастоку. На фронце з красавіка 1945 г.

24 красавіка 1945 г. кулямётны ўзвод пад камандаваннем лейтэнанта І. Бумагіна ўдзельнічаў у штурме горада Брэслау (сучасны Уроцлаў, Польшча). Руху пяхоты перашкаджаў агонь двух варожых кулямётаў, замаскіраваных у падвале разбуранага дома. Адзін з іх Бумагін знішчыў гранатамі, а амбразуру другога закрыў сваім целам, што забяспечыла поспех наступу.

Пахаваны ў Брэслау.

Узнагароды Указам Прэзідыума ВС СССР ад 27 чэрвеня 1945 года лейтэнанту Бумагіну Іосіфу Раманавічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароджаны ордэнам Леніна.

Памяць Імем І. Р. Бумагіна названы вуліца ў Віцебску, вуліца і сквер у Бірабіджане. Мемарыяльная дошка на будынку цэха завода «Дальсельмаш». Імя Героя ў 1964 годзе прысвоена сярэдняй агульнаадукацыйнай працоўнай політэхнічнай школе з працоўным навучанне № 1 горада ГарадокПостановление Совета Министров Белорусской ССР от 21 сентября 1964 г. № 429 О присвоении имён защитников Родины школам Витебской области .

Літаратура

Спасылкі

Постановление Совета Министров Белорусской ССР от 21 сентября 1964 г. № 429 О присвоении имён защитников Родины школам Витебской области Памятник героям // Сайт ОГАУ Издательский дом «Биробиджан» Митингом отметили 105-летие Героя Советского Союза Иосифа Бумагина в Биробиджане

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Антыфашысты Катэгорыя:Ваенныя СССР Катэгорыя:Загінулі ў баі Катэгорыя:Воіны, якія закрылі целам амбразуру Катэгорыя:Пахаваныя ва Уроцлаве