Юзаф Багуслаў Слушка () — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Лоўчы вялікі літоўскі (1673—1676) і харунжы вялікі літоўскі (1676—1683), маршалак надворны літоўскі (1683—1685), кашталян троцкі (1685), кашталян віленскі (з 1685), адначасова гетман польны літоўскі (з 1685).

Староста рэчыцкі (1672—1688), пунскі, пянянскі, лянцкаронскі (з 1694), лятавіцкі (з 1698) і азярыцкі.

Біяграфія З роду Слушкаў герба «Астоя», сын Багуслава Юрыя, падскарбія надворнага літоўскага, і Ганны з Патоцкіх.

Падтрымліваў Яна Сабескага. У грамадзянскую вайну ў Вялікім Княстве Літоўскім спачатку падтрымаў Сапегаў, аднак пасля смерці караля і вялікага князя перайшоў у апазіцыю разам са сваім братам Дамінікам Міхалам, ваяводам полацкім, да Міхала Сервацыя Вішнявецкага і Пацеяў.

Браў удзел у шматлікіх бітвах з татарамі і туркамі падчас кампаній 1673—1698 гадоў, талентамі военачальніка не вызначыўся.

У шлюбе з Тэрэзай, дачкой Вінцэнта Гасеўскага. Нашчадкаў сужэнцы не пакінулі. У 1697 годзе ў гонар жонкі назваў закладзены горад Тэрэспалем.

Крыніцы

Літаратура

Юзаф Багуслаў Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны віленскія Катэгорыя:Кашталяны троцкія Катэгорыя:Маршалкі надворныя літоўскія Катэгорыя:Харунжыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Лоўчыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты рэчыцкія Катэгорыя:Старосты пунскія Катэгорыя:Старосты пянянскія Катэгорыя:Старосты лянцкаронскія Катэгорыя:Старосты лятавіцкія Катэгорыя:Старосты азярыцкія