Фенхель (Foeniculum) — род кветкавых раслін сямейства .

Батанічнае апісанне

Двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з тоўстымі стрыжнёвымі каранямі. Галінастыя сцёблы вышынёй да 2 м, гладкія, акруглыя з сіняватым налётам. Цёмна-зялёнае лісце яйцападобна-трохвугольнае, 3 — 4-перыстарассечанае. Кветкі дробныя, жоўтыя, сабраныя ў складаны плоскі парасонік. Плод — двухсямянка.

Арэал

Існуе 2 віды. Пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Афрыцы. З'яўляецца старажытнай культурай Егіпта і Кітая, у Расіі — з пачатку 20 стагоддзя. На Беларусі культывуецца .

Ужыванне Мае 2-6 % эфірнага алею, які выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці, медыцыне, парфумерыі. Лісце і насенне ўжываюцца як прыправа, макуха (мае да 20 % бялку) ідзе на корм жывёле.

Лекавыя, харчовыя, тэхнічныя і кармавыя расліны.

Літаратура — С. 197.

Спасылкі

Foeniculum // The Plant List

Катэгорыя:Парасонавыя Катэгорыя:Спецыі Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Афрыкі