Шчасны Галоўчынскі (? — ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія З роду князёў Галоўчынскіх герба «Лебедзь», сын маршалка гаспадарскага і ляхавіцкага старосты Яраслава Мацвеевіча і Дароты Венцлаваўны Касцевіч.

Дзяржаўца любашанскі з 1581. 12 сакавіка 1600 названы кашталянам менскім. Валодаў маёнткамі Галоўчын, Езна, Цітва, Шацк і інш.

Сям’я Быў жанаты з віленскай кашталянкай Гальшкай Хадкевіч. Меў сына Яна, чашніка літоўскага, які памёр бяздзетным, і дачку Рэгіну, якая ў першы раз пабралася шлюбам з менскім ваяводам Пятром Тышкевічам, а пасля яго смерці з віцебскім ваяводам Крыштафам Кішкам.

Літаратура Boniecki A. Herbarz polski, T. 1-17, dodatek — Warszawa 1899—1913. Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 — Warszawa 1904—1938.

Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Шчасны Катэгорыя:Кашталяны менскія Катэгорыя:Старосты любашанскія Катэгорыя:Постаці Цітвы Катэгорыя:Постаці Шацка