Ю́ліус Фу́чык ( ; , — , ) — чэшскі пісьменнік, журналіст, літаратурны і тэатральны крытык, грамадскі дзеяч, антыфашыст. Лаўрэат Міжнароднай прэміі Міру 1950 г. (пасмяротна).
У 1923 годзе скончыў Карлаў універсітэт у Празе. У 1928—1938 гг. рэдагаваў часопіс «Творба» (). У 1929—1936 гадах быў адным з рэдактараў часопіса «Рудэ право» (). Уваходзіў у рэдкалегію беларускага часопіса «Полымя», быў знаёмы з яго рэдактарам Цішкам Гартным (Зм. Жылуновічам). Падчас 2-й сусветнай вайны з 1940 года ў падполлі. У красавіку 1942 года Ю. Фучык быў арыштаваны гестапа і змешчаны ў турму Панкрац у Празе. У 1943 годзе быў перавезены ў канцлагер Германіі і пакараны смерцю ў турме Плётцэнзе ў Берліне.
Літаратура
Спасылкі
Богданов Ю. В. Фучик Юлиус // Вялікая савецкая энцыклапедыя
Катэгорыя:Пісьменнікі Чэхіі Катэгорыя:Выпускнікі Карлава ўніверсітэта Катэгорыя:Рух Супраціўлення ў Чэхаславакіі Катэгорыя:Мемуарысты Чэхіі Катэгорыя:Чэшскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Чэхаславакіі Катэгорыя:Члены Камуністычнай партыі Чэхаславакіі Катэгорыя:Марксісты Катэгорыя:Пакараныя смерцю рэвалюцыянеры Катэгорыя:Пакараныя смерцю пісьменнікі Катэгорыя:Пакараныя смерцю на гільяціне Катэгорыя:Антыфашысты Катэгорыя:Лаўрэаты Міжнароднай прэміі Міру