Юрацішкі — гарадскі пасёлак у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі.

Геаграфія Знаходзіцца за 16 км на паўночны ўсход ад Іўя, 174 км ад Гродна, 4 км ад чыгуначнай станцыі Юрацішкі на лініі Ліда—Маладзечна; аўтадарогамі злучаныя з Іўем, Валожынам, Ашмянамі.

Назва В. Жучкевіч звязваў назву з іменем ЮрасьВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 416..

З іншага боку, у гэтым рэгіёне ў XVIII ст. бытавала воранаўскае прозвішча Юратайціс, пазней фіксаваліся Юрат (Беняконі), Юратэвіч (Германішкі), было і віленскае Юратовіч, падвіленскае Юратойць.https://geneteka.genealodzy.pl/index.php?op=gt&lang=pol&bdm=S&w=22br&rid=S&search_lastname=Jurataycis&search_name=&search_lastname2=&search_name2=&from_date=&to_date=&exac=1

https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-FWTS-Q?i=916&cat=742007

https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-FS54-9?i=1004&cc=4166194&cat=1059116

https://www.epaveldas.lt/preview?id=604%2F10%2F8

https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-K92F-T?i=629&cat=1566392

Гісторыя Юрацішкі вядомыя з пачатку XVI стагоддзя як прыватнае ўладанне Гаштольдаў, якое перайшло да іх у якасці пасагу ад князёў Гальшанскіх. Мелі статус мястэчка. Каля 1520 года будучы канцлер Вялікага Княства Літоўскага, віленскі ваявода Альбрэхт (Войцех) Гаштольд пабудаваў у Юрацішках Мікалаеўскую царкву з прыдзелам Святой Параскевы. 6 чэрвеня 1532 года Гаштольд падараваў царкве 5 пляцаў у саміх Юрацішках, больш 5 валок раллі і сенажаці, права збіраць гандлёвае мыта падчас кірмашоў на дні памяці Свяціцеля Мікалая Цудатворцы (9 мая і 6 снежня па юліянскім календары), а таксама на «Дзесятуху» (дзясятая пятніца пасля Пасхі, прысвечаная памяці Святой Параскевы Пятніцы). Пасля смерці сына Альбрэхта Гаштольда Станіслава ў 1542 годзе Юрацішки перайшлі да вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога, які перадаў іх свайму сыну Жыгімонту Аўгусту. Аднак з дазволу вялікага князя права карыстання мястэчкам захавала ўдава Альбрэхта Гаштольда Сафія, княжна Вярэйская, да сваёй смерці ў 1549 годзе. З гэтага года Юрацішкі становяцца часткай Трабскага староства. У 1580 годзе вялікі князь літоўскі і кароль польскі Стэфан Баторы подараваў Юрацішкі князю Васілю Цяляцеўскаму, уцекачу з Масквы, які быў ваяводам цара Івана Грознага ў Полацку. Пасля смерці князя мястэчка і вёска Сямёнкі перайшлі да яго ўдавы Аўдоцці з роду князёў Сонцавых і іх дачкі Марыі. Пасля шлюбу Марыі з Рыгорам Фёдаравічам Ходкавічам Нямірам Стэфан Баторы па просьбе Аўдоцці Сонцаўны перадаў Юрацішкі ў пажыццёвае карыстанне Рыгору Няміру і яго сыну Яну. Кароль таксама прыняў да ўвагі хадайніцтва кіеўскага кашталяна Паўла Сапегі, пад кіраўніцтвам якога служыў Рыгор Няміра. 7 студзеня 1650 года па просьбе навагрудскага гараднічага Яна Няміры кароль польскі і вялікі князь літоўскі Ян Казімір падараваў Юрацішкам права на правядзенне штотыднёвых таргоў па нядзелях. Ян Няміра 23 мая 1663 года з дазволу караля саступіў сваё пажыццёвае права на валоданне Юрацішкамі свайму сыну дзерпцкаму харунжаму Гераніму Няміры. Пасля смерці Гераніма яго жонка Кацярына з роду Багуфалаў з дазволу караля польскага Аўгуста II 15 ліпеня 1698 года перадала Юрацішкі ва ўладанне сына Ераміі, таксама дзерпцкага харунжага. Ерамія 12 кастрычніка 1703 года са згоды таго ж Аўгуста II перадаў Юрацішкі ва ўладанне пінскаму абознаму Міхалу Антону Копцю. Копаць у 1717 годзе дабіўся перадачы Юрацішак з ліку дзяржаўных маёмасцей у земскія, скарыстаўшы тое, што пасля Паўночнай вайны ў мястэчку засталося толькі тры гаспадаркі. Дачка Копця Канстанцыя, якая ўзяла шлюб з Францішкам Касцялкоўскім, атрымала Юрацішкі ў якасці пасагу. Юрацішкі пры Касцялкоўскіх былі часткай маёнтка Бокшышкі, захаваўшы статус мястэчка. За даўгі сыноў Францішка Каэтана, Андрэя і Тадэвуша (быў паслом на Чатырохгадовым сейме) Юрацішкі разам з іх іншымі маёнткамі былі па рашэнні эксдывізарска-таксатарскага суда падзелены паміж іх крэдыторамі. Асноўная частка мястэчка і навакольных зямель дасталася смаленскаму падчашаму Паўлу Радкевічу, які раней меў Юрацішкі ў заставе ад Касцялкоўскіх, і яго сыну Ігнату. Часткі, якія дасталіся іншым крэдыторам, пазней купіў другі сын Паўла Радкевіча трабскі пробашч, канонік інфлянцкі і смаленскі Андрэй Радкевіч. Такім чынам у канцы XVIII стагоддзя Юрацішкі сталі ўладаннем рода Радкевічаў, у руках якіх знаходзіліся да 1939 годаСтренковский, С. П. Под омофором Святителя Николая Чудотворца : история православного прихода в местечке Юратишки // С. П. Стренковский. — Минск : МГИРО, 2017. — С. 325—366..

У Трынаццацігадовую вайну расійскія войскі спалілі Юрацішкі. У Вялікую Паўночную вайну мястэчка занялі шведы.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Юрацішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні.

З пабудовай чыгункі Маладзечна — Ліда за 4 км ад Юрацішак адкрылася аднайменная чыгуначная станцыя. Станам на 1866 у мястэчку было 23 дамы.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Юрацішкі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства.

У 1939 Юрацішкі ўвайшлі ў БССР, дзе ў 1940 сталі цэнтрам раёна (з 1944 — у Маладзечанскай вобласці). 23 снежня 1957 года вёска атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадскога тыпуУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Юрацішкі, Юрацішкаўскага раёна, Маладзечанскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 23 снежня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 12.. У 1960 Юрацішкаўскі раён расфарміравалі, мястэчка ўвайшло ў склад Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1866 год — 197 чал., у тым ліку 100 каталікоў і 97 праваслаўных; 1869 год — 233 чал.; 1897 год — 311 чал. XX стагоддзе: ; 1905 год — 310 чал.; 1909 год — 286 чал.; 1940 год — 359 чал. XXI стагоддзе: 2003 год — 1,7 тыс. чал.; 2006 год — 1,5 тыс. чал.; 2008 год — 1,5 тыс. чал.; 2016 год — 1 341 чал.; 2017 год — 1 328 чал.; 2019 год — 1 281 чал.; 2025 год — 1 336 чал.

Эканоміка Прадпрыемствы харчовай прамысловасці.

Славутасці

Царква Св. Мікалая (1520 год, капітальныя рамонты ў 1845 і 1864 гадах; у 2014 годзе поўнасцю перабудавана пасля пажару) Сядзіба Радкевічаў (XIX ст.) Касцёл Перамянення Гасподняга (2003) Магілы нямецкіх салдат Першай сусветнай вайны, каля царквы Св. Мікалая Памятны камень на месцы штаба нямецкай дывізіі (1915—1918) Брацкая магіла (1944)

Страчаная спадчына Касцёл Перамянення Гасподняга (1937)

Вядомыя асобы (1908—1990) Сяргей Пятровіч Стрэнкоўскі (нар. 1969) — беларускі вучоны. Доктар гістарычных навук, прафесар. Эдуард Іванавіч Старавойтаў (нар. 1950) — беларускі вучоны ў галіне будаўнічай механікі.

Зноскі

Літаратура

Juraciszki // S. 626.

Спасылкі

г. п. Юрацішкі на Radzima.org

Катэгорыя:Мястэчкі Віленскага ваяводства