Фёдар Храптовіч, Федзька Храптовіч (? — каля 1527) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, земскі падскарбі літоўскі (1501—1508).
Біяграфія Разам са сваімі братамі быў адным з уплывовых дзеячаў скарбу ВКЛ на мяжы XV і XVI стагоддзяў . Пасля свайго брата Івана Літавора стаў дворным літоўскім падскарбіем (дакладная дата атрымання пасады невядома, упершыню згадваецца з гэтым тытулам у верасні 1494). У 1501 стаў падскарбім земскім. Быў таксама намеснікам беліцкім (згадваецца ў 1502), берасцейскім (1507) і астрынскім (1507—1509). У 1508 прымаў удзел у мяцежы Глінскіх, за што быў пазбаўлены пасад і зняволены (1509—1511). Пасля вызвалення не вярнуў пасад і перастаў уваходзіць у эліту ВКЛ.
Сям’я Прадстаўнік роду Храптовічаў герба «Адрованж», сын Багдана і яго другой невядомай жонкі. Меў братоў Івана Літавора, Марціна і Васіля.
Яго жонкай была Марыя з невядомага роду. Меў дачку Алену, жонку князя Фёдара Чацвярцінскага, і сына Юрыя, які пазней стаў праваслаўным полацкім архіепіскапам пад імем Германа.
Літаратура
Спасылкі Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай
Фёдар Катэгорыя:Падскарбіі вялікія літоўскія Катэгорыя:Падскарбіі надворныя літоўскія Катэгорыя:Старосты беліцкія Катэгорыя:Старосты берасцейскія Катэгорыя:Старосты астрынскія