Іва́н Сямё́навіч Былі́нскі (Кабылінскі) (, в. Якубоўка, Гомельскі павет, Магілёўская губерня — ) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, старшыня Саўнаркама БССР (1940—1944), дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання (1946—1950), першы сакратар Палескага абласнога камітэта партыі (1944—1946).
Біяграфія Нарадзіўся 28 студзеня 1903 года ў в. Якубоўка Гомельскага павета Магілёўскай губерні (цяпер — у межах Гомеля).
З 1920 года — рабочы Гомельскага паравозавагонарэмонтнага завода.
З 1926 года на камсамольскай, гаспадарчай і партыйнай працы. У 1936 годзе скончыў Гомельскі лесатэхнічны інстытут.
З чэрвеня 1940 да пачатку 1944 года — старшыня СНК БССР.
У 1944—1946 гадах — першы сакратар Палескага абкама КП(б)Б.
У 1948—1960 гадах — намеснік міністра, міністр лясной гаспадаркі БССР, намеснік міністра сельскай гаспадаркі БССР, начальнік Галоўнага ўпраўлення лясной гаспадаркі пры СМ БССР.
Член ЦК КП(б)Б у 1940—1949, Бюро ЦК КП(б)Б у 1940—1947, кандыдат у члены ЦК КПБ ў 1952—1960. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1940—1950 і Вярхоўнага Савета БССР у 1940—1947, 1951—1955.
Памёр 10 мая 1976 года ў Мінску.
Спасылкі
Катэгорыя:Старшыні СНК БССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гомелі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання Катэгорыя:Намеснікі міністраў БССР Катэгорыя:Міністры лясной гаспадаркі БССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ