Аляксандр Юзэфовіч-Глябіцкі (? — ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, аршанскі староста (з 1723), кашталян менскі з 2 чэрвеня 1740 года.
З роду Юзэфовічаў-Глябіцкіх герба «Ляліва», сын Юрыя, віцебскага падстолія і полацкага войскага, уладальніка маёнткаў Бікаленічы (Bikolenicze) i Шчучын. Ажаніўся з Дамінікай Масальскай, дачкой гарадзенскага старосты Яна Масальскага. Меў сына Яна, які быў аршанскім старостам у 1746 годзе і паслом на сойм у 1764 годзе.
Літаратура Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 – Warszawa 1904-1938.
Геранім Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны менскія Катэгорыя:Старосты аршанскія