__NOTOC__

11 мая (11 траўня) — сто трыццаць першы (сто трыццаць другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

330: Рымскі імператар Канстанцін Вялікі асвяціў пад сваім імем закладзеную ў 326 годзе новую сталіцу Рымскай імперыі — Канстанцінопаль. 868: Ван Цзэ выдаў «Алмазную сутру» — самы старажытны друкаваны дакумент з тых, якія дайшлі да нашых дзён. 1503: Хрыстафор Калумб адкрыў Кайманавы астравы. 1855: Я. Тышкевіч заснаваў Віленскі музей старажытнасцей. 1858: Мінесота ўвайшла ў склад ЗША і стала 32 штатам. 1926: Р. Амундсен, Л. Элсуорт і У. Нобіле стартавалі са Шпіцбергена на дырыжаблі «Нор’е» («Нарвегія») да Паўночнага полюса. 1947: Сіам перайменаваны ў Тайланд. 1962: У міжнародны эфір выйшла радыёстанцыя «Беларусь». 1993 На Замкавай гары ў Тураве ўсталяваны помнік у гонар Кірылы Тураўскага. 1997: Суперкамп’ютар Deep Blue перамог у матчы Гары Каспарава, чэмпіёна свету па шахматах. 2008: Архімандрыт Святаслаў (Логін) абраны епіскапам Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.

Нарадзіліся 1366: Ганна Чэшская 1751: Ролф Эрл, амерыканскі партрэтыст 1824: Жан-Леон Жэром, французскі мастак 1827: Жан-Батыст Карпо, французскі скульптар 1833: Бенедыкт Дыбоўскі, беларускі заолаг, прыродазнаўца, лекар (пам. 31.1.1930) 1862: Стэфан Макрэцкі, генерал, палітычны дзеяч Сярэдняй Літвы (пам. 9.4.1932) 1874: Эйнар Ёнсан, ісландскі скульптар (18.8.1954) 1888: Ірвінг Берлін, амерыканскі кампазітар (пам. 22.9.1989) 1894: Сцяпан Булат, беларускі палітычны дзеяч, журналіст (пам. 24.7.1921) 1899: Глеб Глебаў, беларускі акцёр (пам. 3.3.1967) 1902: Карл Пярсімягі, эстонскі мастак 1904: Сальвадор Далі, іспанскі мастак (пам. 23.1.1989) 1915: Фуад Абдурахманаў, азербайджанскі савецкі скульптар (пам. 15.6.1971) 1916: Каміла Хасэ Села, іспанскі пісьменнік 1921: Ільмар Тамур, эстонскі тэатральны рэжысёр 1928: Якаў Агам, ізраільскі мастак 1947: Раіса Баравікова, беларуская паэтка, пісьменніца 1957: Фані Катансон, французская актрыса 1971: Айдзі Валік, эстонская дзіцячая пісьменніца

Памерлі

1610: Матэа Рычы, італьянскі вучоны, місіянер 1838: Андрэй Снядэцкі, хімік, урач і філосаф (нар. 30.10.1768) 1871: Джон Гершэль, брытанскі астраном 1939: Павел Жаўрыд, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстання (нар. 13.6.1889) 1944: Марат Казей, беларускі партызан, герой Савецкага саюза (нар. 29.10.1929) 1953: Гасан Канапацкі, беларускі ваенны дзеяч (нар. 25.2.1879) 1963: Герберт Спенсер Гасер, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1944) 1976: Алвар Аалта, фінскі архітэкстар і дызайнер 1976: Луцыя Балзукевіч, польскі мастак, працавала на Гродзеншчыне (нар. 13.12.1887) 1981: Боб Марлі, ямайскі музыка і кампазітар 1989: Тамаш Зан, польскі вайсковы дзеяч (нар. 21.9.1902) 2011: Морыс Гольдхабер, амерыканскі фізік-ядзершчык

Святкуюць Лаос, Дзень Канстытуцыі. Ісландыя, Апошні дзень рыбацкага сезона.

511