Пра́ўдзінскі (, ) — гарадскі пасёлак у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Насельніцтва 2 283 чал. (2017).

Геаграфія Знаходзіцца на р. Пціч, за 23 кіламетраў ад Мар’інай Горкі, 12 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Рудзенск лініі Мінск — Асіповічы. Праз тэрыторыю пасёлка праходзіць дарога Р-69 (Лагойск — Рудзенск — Шацк).

Гісторыя Населены пункт узнік у другой палове 1960-х гадоў у сувязі з будаўніцтвам торфапрадпрыемства «Сяргеевіцкае». Першыя пасяленцы жылі на кватэрах у суседніх населеных пунктах (запасы тарфянога радовішча «Арэхаўскі мох» былі выведаны ў 1961 годзе).

Першы торф на электрастанцыю пачалі адгружаць у 1968 годзе. У 1969 годзе пачаў працаваць брыкетны завод.

11 сакавіка 1977 года пасёлак атрымаў сучасную назвуУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб найменаванні населенага пункта, які ўзнік на тэрыторыі Цытвянскага сельсавета Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ад 11 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 8 (1526).. Да 31 сакавіка 1977 года пасёлак уваходзіў у склад Цітвянскага сельсавета, пасля — у складзе Сяргеевіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).. 29 снежня 1977 года Праўдзінскі аднесены да катэгорыі рабочых пасёлкаўУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб аднясенні пасёлка Праўдзінскі Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці да катэгорыі рабочых пасёлкаў ад 29 снежня 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 1 (1555)..

29 чэрвеня 2006 года ў падпарадкаванне Праўдзінскага пасялковага Савета перададзеныя ўсе населеныя пункты — Барбарова, Валасач, Дубрава, Кавалевічы, Крыстампалле, Кукіга, Малінаўка, Прыстань, Слопішчы, Сяргеевічы, Церабель — скасаванага Сяргеевіцкага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района .

5 верасня 2008 года ў падпарадкаванні пасялковага Савета ўтвораны хутар Лебядзінае«Об отнесении земель к категории сельского населенного пункта». Решение Пуховичского районного Совета депутатов от 5 сентября 2008 г. № 102 .

28 мая 2013 года ўсе падпарадкаваныя пасялковаму Савету населеныя пункты — Барбарова, Валасач, Дубрава, Кавалевічы, Крыстампалле, Кукіга, Лебядзінае, Малінаўка, Прыстань, Слопішчы, Сяргеевічы, Церабель — перададзеныя ў склад Навапольскага сельсавета, а сам Праўдзінскі аднесены да гарадскога пасёлка.

Насельніцтва

Дэмаграфічныя дадзеныя

1995 год — 2,9 тыс. чал. 1998 год — 2811 чал. 1999 год — 2,7 тыс. чал. 2002 год — 2,8 тыс. чал. 2006 год — 2,9 тыс. чал. 2009 год — 2408 чал.Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года 2010 год — 2,4 тыс. чал. 2011 год — 2362 чал. 2016 год — 2288 чал. 2017 год — 2283 чал. 2024 год — 2154 чал.

Рэлігія Праваслаўная царква. У г. п. ёсць прыход Святога Архангела Міхаіла.

Сімвалы

Герб Праўдзінскага не мае афіційнага статуса. Уяўляе сабой іспанскі, па гарызанталі падзелены на дзве роўныя часткі. У ніжняй частцы герба размешчана шэра-чорныя прастакутнікі сімвалізуючыя торф (Праўдзінскі ўзнік у 1966—1968 гадах у сувязі з будаўніцтвам торфапрадпрыемства). У верхняй частцы знаходзіцца сцяг горада Мар’інай Горкі і Пухавіцкага раёна, на блакітным фоне у цэнтры размешчана выява Багародзіцы ў чырвона-блакітных адзеннях з белым покрывам.

Аўтар герба: Паўлюк Шапецька. Дата стварэння: 23 кастрычніка 2012 годаГербы . puchavickirajon.info.

Эканоміка Торфабрыкетны завод «Сяргеевіцкае» УП «Мінгаз» — найбуйнейшы ў Беларусі торфаперапрацоўчы завод Прадпрыемства металаапрацоўкі УП «Зеленаборскае» Прадпрыемства па вытворчасці ўгнаенняў, харчавальных грунтоў і інш. ТАА «Флорабел»

Сацыяльная сфера

Адукацыя Праўдзінскі дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй. Заснаваны ў 1971 годзе. Прымаюцца асобы з агульнай базавай адукацыяй. Рыхтуе працоўных па спецыяльнасцях: маляр, тынкоўшчык, абкладчык-плітачнік, мантажнік, электразварнік і інш . ДУА «Праўдзінская сярэдняя школа» http://schoolpravdinsk.edu.minskregion.by/index.php?blogId=83 . Музычная школа. Дашкольная ўстанова. Лазня

Культура

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі Палац культуры. Роспіс «Песня аб Беларусі» ў палацы культуры афармляў Юрый БагушэвічБагушэвіч Юрый Барысавіч // Беларускі саюз мастакоў = Belarusian union of artists : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мінск : Кавалер Паблішэрс, 1998. — С. 46..

Ахова здароўя Медыцынскія паслугі надае местачковая бальніца. Бальніца была збудавана ў 1979 годзе і была разлічана на 75 ложкаў. Цяпер бальніца разлічана на 25 тэрапеўтычных ложкаў. Колькасць абслугоўваных пацыентаў складае — 20 чалавек у змену.

Спорт У 2024 годзе адкрыты стадыён для тарфянога футбола.

Славутасці Валун з памятнай таблічкай Помнік партызанам брыгады «Беларусь»

Крыніцы

Літаратура

Памяць: Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск: Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі

Прагноз надвор’я ў г. п. Праўдзінскі

Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1966 годзе