Аляксандр Леанідавіч Ткачо́нак () — беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі (1998).

Біяграфія Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1975). З 1975 года акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага.

Творчасць Мастацтва А. Ткачонка вызначаецца арганічнасцю, псіхалагічнай глыбінёй, пластычнай выразнасцю, дакладнасцю знешняга малюнка ролі, разнастайнасцю моўных характарыстык. Сярод роляў: Лешч, поп Паўлін, Акцёр, Якаў Багалюбаў («Апошнія», «Ягор Булычоў і іншыя», «На дне», «Букееў і кампанія» М. Горкага), Лапахін («Вішнёвы сад» А. Чэхава), Компас («Дзялок» А. Талстога), Мальер («Мальер» М. Булгакава), Фарацьеў («Фантазіі Фарацьева» А. Сакаловай), Падсякальнікаў ("Тэрмінова патрабуецца… «самазабойца» М. Эрдмана), Мечыслаў Вальпура («Вар’ят і манахіня» С. Віткевіча), Освальд («Здані» Г. Ібсена), Жэронт («Адзіны наследнік» Ж. Ф. Рэньяра), Пічэм («Трохграшовая опера» Б. Брэхта), Пісьменнік («Хто там?» Ж. Рабера), Саймон («Цяжкія людзі, ці Жаніх з Іерусаліма» І. Бар-Іосіфа) і інш. Шлях спасціжэння героем чалавечай гаднасці, нязломную сілу духу прастога селяніна выявіў у вобразе Петрака ў спектаклі «Знак бяды» паводле В. Быкава (Дзяржыўная прэмія Беларусі 1986). Як рэжысёр паставіў спектакль «Шум за сцэнай» («Тэатр») М. Фрэйна (1989). Здымаўся ў кіно («Раскіданае гняздо», «Жыў-быў доктар», «Міхайла Ламаносаў») і тэлевізійных пастаноўках («Шчаслівы» паводле К. Рапапорта і М. Маклярскага, «Тэатр купца Япішкіна» Е. Міровіча, «Федра» Ж. Расіна).

Узнагароды і званні Медаль Францыска Скарыны (2011)Народнаму артысту Беларусі Аляксандру Ткачонку 70 Народны артыст Беларусі (1998) Дзяржаўная прэмія БССР (1986) Прэмія «За духоўнае адраджэнне» Уладальнік прыза «Крыштальная Паўлінка» (2012) Ганаровая грамата Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (2010) Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2015) Ганаровы знак Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (2015)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Дар’я Смірнова Аляксандр Ткачонак: Калі не будзеш існаваць як бы «за таго хлопца», не зможаш перадаць яго боль людзям… // Літаратура і мастацтва Іван Ждановіч Самая каштоўная спадчына // СБ. Беларусь сегодня Народнаму артысту Беларусі Аляксандру Ткачонку 70 // Белтэлерадыёкампанія

Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Акцёры СССР