Андрэй Аляксандравіч Солтан, або Андрушка Аляксандравіч (? — да 21 чэрвеня 1498) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Падскарбі земскі (1486—1498).

Біяграфія Сын падскарбія земскага Аляксандра Юр’евіча, у сучаснай гістарыяграфіі далучаецца да роду Солтанаў, хаця сам сябе так не называў. У 1486 годзе пасля брата Солтана Аляксандравіча стаў падскарбім земскім і заставаўся да смерці. Меў сына Івана, які быў падскарбім дворным, і двух дачок — Настассю і невядомую на імя.

Крыніцы

Літаратура

Андрэй Аляксандравіч Катэгорыя:Падскарбіі вялікія літоўскія