Крыштоф Цеханавецкі (? — 1655) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Займаў розныя пасады ў Мсціслаўскім ваяводстве, быў паслядоўна мсціслаўскім падстолім, стольнікам і земскім суддзём. Каля 1650 атрымаў Мсціслаўскае староства, а 22 сакавіка 1653 дасягнуў сенатарской годнасці, атрымаўшы прызначэнне мсціслаўскім кашталянам, у 1655 ваявода менскі. Трымаў нягродавыя староствы: Хаслаўскае, Міхалоўскае, Параднінскае, Радамльскае.
Сям'я З роду Цеханавецкіх герба «Дуброва», сын Станіслава, стольніка аршанскага. Жанаты з Антанеляй Друцкай-Горскай, меў пяць сыноў: Мікалая Валерыяна, Самуэля Казіміра, Альбрэхта Канстанціна, Міхала і Дамініка Уладзіслава.
Літаратура
Крыштаф Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы менскія Катэгорыя:Кашталяны мсціслаўскія Катэгорыя:Старосты мсціслаўскія Катэгорыя:Суддзі земскія мсціслаўскія Катэгорыя:Стольнікі мсціслаўскія Катэгорыя:Падстоліі мсціслаўскія Катэгорыя:Старосты хаслаўскія Катэгорыя:Старосты міхалоўскія Катэгорыя:Старосты радамльскія Катэгорыя:Старосты параднінскія