Зоя Валянцінаўна Белахвосцік () — беларуская тэатра і кіно. Народная артыстка Беларусі (2018).

Біяграфія Нарадзілася 26 кастрычніка 1959 года ў Мінску. Дачка акцёра Валянціна Белахвосціка і канцэртмайстаркі Вольгі Глебаўны Глебавай, унучка акцёра Глеба Глебава.

У 1982 годзе скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці актрыса драмы і кіно. На чацвёртым курсе, у 1980 годзе ёй прапанавалі сыграць ролю Паўлінкі. Для гэтай ролі мусіла адрасціць доўгія валасы, іграла Паўлінку да 2000 года.

З 1982 года была актрысай Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы (Купалаўскага тэатра). Працавала на радыё, выкладала ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваўЗоя Белахвосцік. Тэарэмы натхнення Людміла Грамыка. Людзі тэатру і кіно.

У 2019 годзе да свайго 60-годдзя падрыхтавала маштабную праграму пра гісторыю сваёй сям’і.

Пасля фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года і масавага гвалту да пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня абвясціў забастоўку з патрабаванне пераліку галасоў і спынення гвалту. У адказ улады 17 жніўня звольнілі дырэктара тэатра Паўла ЛатушкуИз Купаловского театра уволены 58 актеров и сотрудников . 26 жніўні 2020 года ў знак пратэсту ў ліку амаль 60 калег (акцёраў, рэжысёраў, музыкантаў) Зоя Белахвосцік звольнілася з Купалаўскага тэатра.

2 кастрычніка 2020 года Зою Белахвосцік звольнілі з Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, дзе на палову стаўкі была мастацкім кіраўніком акцёрскага курсу на кафедры акцёрскага майстэрства тэатральнага факультэту.Зорку Купалаўскага тэатру Зою Белахвосьцік звальняюць з Акадэміі мастацтваў , Радыё Свабода, 02-10-2020.

Адна з заснавальніц незалежнай трупы «Купалаўцы», разам з мужам і дачкой складае аснову гэтага праекта.

З 2022 года разам з сям’ёй жыве і працуе ў Польшчы.

У лютым 2024 года Расія па запыце Беларусі абвясціла акцёра ў міжнародны вышук, праз гэта яго гастрольная дзейнасць абмежавана краінамі Еўрапейскага Саюза.

Сям’я У шлюбе з рэжысёрам Аляксандрам Гарцуевым, мае дачку Валянціну, таксама актрысу.

Творчасць У 1982—2020 гадах сыграла ў Купалаўскім тэатры больш за сто роляў.

У эміграцыі Зоя Белахвосцік адна з ключавых постацей «Купалаўцаў». У гэты перыяд яе творчасць вызначаецца захаваннем тэатральных традыцый і пераемнасці, што найбольш ярка выявілася ў монаспектаклі «Moj Hleb». У пастаноўцы актрыса праз асабістую гісторыю сваёй тэатральнай дынастыі стварае кранальны расповед на фоне гісторыі Купалаўскага тэатра.

Творчы дыяпазон Белахвосцік ахоплівае як фарсавыя вобразы (роля чыноўніцы ў спектаклі «Гусі-людзі-лебедзі», якая выглядае як персанаж дзяржаўных газет), так і класічныя інтэрпрэтацыі (спектакль «Рамантычнасць»), які стаў для трупы сеансам псіхатэрапіі і прывітаннем з мінулага. Дзяніс Марціновіч вылучае яе ўдзел у эксперыментальных праектах, такіх як «Камедыя Юдзіфі», дзе яна ўвасабляе галоўную гераіню ў Чыстцы.

Ролі ў тэатры Жыцці Карыцына Івона, прынцэса Бургундская Ідылія Крывавая Мэры Паўлінка Піць, спяваць, плакаць С. В. Смак яблыка Тутэйшыя «Тутэйшыя» (2020) — роля ў рымэйку культавай пастаноўкі, маніфесце новастворанай трупы «Купалаўцы». «Гусі-людзі-лебедзі» (2022) — яркі «фарсавы вобраз» чыноўніцы. «Рамантычнасць» (2022) — роля ў спектаклі паводле першага паэтычнага зборніка Адама Міцкевіча, своеасаблівым сеансам псіхатэрапіі для калектыву. «Moj Hleb» (2023) — галоўная роля ва ўласным монаспектаклі, прэм’ерныя паказы прайшлі ў кастрычніку 2023 года ў Кракаве, Уроцлаве, Варшаве і Сопаце «Камедыя Юдзіфі» (прэм’ера на YouTube 20 студзеня 2024 года) — галоўная роля Юдзіфі, якая разам з военачальнікам Алафернам сотню гадоў знаходзіцца ў Чыстцы. «Валізка» (чэрвень 2025) — роля ў пастаноўцы паводле п’есы Малгажаты Сікорскай-Мішчук.

Ролі ў кіно 2010 «Смяротная схватка» 2010 «Каханне дзеля жыцця» — галоўная роля 2009 «Суд» — Лідзія Паўлаўна, маці Андрэя, «Сведка» 2009 «Жураў» — Міронава Ларыса, удава загінулага Сяргея Міронава, серыя «Смяротны нумар» 2008 «Зграя» 2007 «Чаклун і Румба» — медсястра 2007 «Маёр Ветраў» — суддзя 2005 «Чалавек вайны» 2002 «Каменская-2» — менеджар 2002 «Мужчынскія гульні» 1992 «Вальс залатых цяльцоў» — сцюардэса 1988 «Радавыя» (фільм-спектакль) — Мар’я 1987 «Жаніцца — не журыцца» (фільм-спектакль) — Зоська 1985 «Куды ідзеш, салдат?» — эпізод

Узнагароды

Народная артыстка Беларусі (2018) Заслужаная артыстка Аўтаномнай Рэспублікі Крым. Заслужаная артыстка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўнёсак у развіццё культуры Беларусі». Медаль Францыска Скарыны ад Аб’яднанага пераходнага кабінета (7 жніўня 2025).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Актрысы Беларусі Катэгорыя:Актрысы СССР Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў