Вынясенне Марэны (; «Вынас смерці, Сустрэча вясны») — заходнеславянскі народны звычай. Яго цэнтральным элементам з’яўляецца саламянае пудзіла Марэны ці Смерці (), апранутае ў жаночую адзежу. Абрад здзяйсняецца звычайна ў Смяротную нядзелю (пятая нядзеля вялікага посту), але ў некаторых месцах у чацвёртую нядзелю посту ці ў Вербніцу. Абрад вядомы таксама ў некаторых рэгіёнах Германіі: Франконіі, Цюрынгіі, Саксоніі.
Падобныя абрады пахаванняў ці спальвання розных фігур могуць быць праведзены падчас Мясапуста ці, напрыклад, на Масленіцу. Ва ўсходніх славян на Троіцу () таксама знішчалі (хавалі ці спальвалі) Купалу і Кастраму, у паўднёвых славян і румын — Германа ці Калаяна. У Рыме падобны абрад зваўся .
Гл. таксама Марэна (міфалогія) Зюзя
Катэгорыя:Славянская міфалогія Катэгорыя:Абрады і рытуалы Катэгорыя:Польскія звычаі Катэгорыя:Славацкія звычаі Катэгорыя:Чэшскія звычаі