Карл III (; , , Іспанія — , , Іспанія) — кароль Іспаніі з 1759 года па сваю смерць, герцаг Пармскі пад імем Карл I з 1731 па 1734 гады, кароль Неапаля і Сіцыліі пад імем Карл VII з 1734 па 1759 гады, адносіцца да сям’і Бурбонаў. Карлас быў сынам Філіпа V і яго другой жонкі, Елізаветы Фарнезэ, а таксама стрыечным братам Людовіка XV. Прадстаўнік прасветніцкага абсалютызму, ён правёў эфектыўныя рэформы дзяржаўнага кіравання і эканомікі.
Дзейнасць Карл дзякуючы намаганням сваёй маці, апошняй у доме Фарнезэ, быў прызнаны герцагам Пармы, а таксама спадчыннікам яе бяздзетных сваякоў, гэта значыць кіраўнікоў П’ячэнцы і Тасканы. Бабуля Карла, Даратэя Сафія Нойбургская, стала рэгентам у гэтых уладаннях.
У 1734 годзе Карл авалодаў Неапалем і Сіцыліяй і, паводле Венскага трактата 1735 года, быў прызнаны іх каралём, аднак быў прымушаны адмовіцца ад астатніх італьянскіх уладанняў на карысць свайго брата Філіпа, а таксама Франца Стэфана Латарынгскага, ад першага з якіх паходзяць Пармскія Бурбоны.
Знаходзячыся пад уплывам ідэй асветнікаў і свайго міністра Бернарда Танучы, Карл правёў у Неапалі цэлы шэраг рэформ, які здабылі яму вялікую папулярнасць.
Спадчына Да 200-годдзя з дня смерці Карла III, у 1988 годзе ў Іспаніі былі выпушчаныя паштовая марка і паштовы блок вартасцю ў 45 песетаў. У гонар караля названы адзін з універсітэтаў у Мадрыдзе.
Літаратура Ferrer del Rio (1856). Historia del reinado de Carlos III. Madrid. Acton, Sir Harold (1956). The Bourbons of Naples, 1734—1825. London: Methuen. Lynch, John (1989). Bourbon Spain, 1700—1808. Oxford: Basil Blackwell. Petrie, Sir Charles (1977). King Charles III of Spain: An Enlightened Despot. London: Constable.
Спасылкі
Historiaantiqua. Carlos III; (Spanish) (2008)
Катэгорыя:Каралі іспанскія Катэгорыя:Герцагі Пармскія Катэгорыя:Каралі Абедзвюх Сіцылій Катэгорыя:Каралі сіцылійскія Катэгорыя:Кіраўнікі Неапалітанскага каралеўства Катэгорыя:Іспанскія Бурбоны Катэгорыя:Кіраўнікі XVIII стагоддзя