Мікалай Уладзіслаў Пшаздзецкі (1620 — 11 кастрычніка 1683) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Маршалак Трыбунала ВКЛ ў 1683 годзе.

Біяграфія З роду Пшаздзецкіх герба «Рох III», сын Пятра Паўла Пшаздзецкага.

Удзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667.

Стольнік упіцкі ў 1658—1666 гадах, стольнік ашмянскі ў 1666—1667 гадах, харунжы ашмянскі ў 1667—1670 гадах. Падваявода віленскі ў 1668—1669 гадах. Маршалак ашмянскі з 1670 года. Кашталян новагародскі з 1677 года.

Пасол на соймы 1665—1676 гадоў, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1683 годзе.

Літаратура

Мікалай Уладзіслаў Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны новагародскія Катэгорыя:Маршалкі земскія ашмянскія Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Падваяводы віленскія Катэгорыя:Харунжыя ашмянскія Катэгорыя:Стольнікі ашмянскія Катэгорыя:Стольнікі ўпіцкія