Гарыет Та́бмен (, народжаная Арамінта Рос (); каля 1820 года, графства Дорчэстэр, Мэрыленд — 10 сакавіка 1913, Обурн, Нью-Ёрк) — амерыканская абаліцыяністка, гераіня афраамерыканцаў, змагар супраць рабства ў ЗША.

Нарадзілася ў сям’і раба. Каля 1849 года (увосень 1849 года)збегла ад рабаўладальніка ў Філадэльфію. Далучылася да абаліцыянісцкага руху. Прымала ўдзел у дзейнасці «Падземнай чыгункі». У 1850-х гадах ажыццявіла 19 паездак на рабаўладальніцкі Поўдзень ЗША і асабіста вызваліла больш за 300 рабоў. У час Грамадзянскай вайны 1861—1865 гадоў была разведчыцай і медыцынскай сястрой у арміі Поўначы. У 1863 годзе арганізавала партызанскі атрад, які дзейнічаў у паўднёвых штатах і прымала ўдзел у аперацыі па вызваленню 750 рабоў. Пасля вайны Гарыет Табмен змагалася супраць расавай дыскрымінацыі і прыгнечання неграў, выступала за раўнапраўе жанчын, за наданне жанчынам выбарчавага права.

Зноскі

Літаратура

Conrad E., Harriet Tubman.Negro soldier and abolitionist, New York 1942.

Спасылкі Табмен Гарыет на сайце бібліятэкі Кангрэса ЗША Біяграфія Сайт школы імя Табмен Гарыет

Катэгорыя:Праваабаронцы ЗША Катэгорыя:Грамадзянская вайна ў ЗША Катэгорыя:Грамадскія дзеячы ЗША Катэгорыя:Абаліцыяністы ЗША Катэгорыя:Суфражысткі Катэгорыя:Англіканскія святыя Катэгорыя:Пісьменніцы ЗША