Алена Уладзіміраўна Таболіч () — беларуская перакладчыца, педагог. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Біяграфія Нарадзілася 15 красавіка 1940 года. Вучылася ў Зэльвенскай сярэдняй школе. Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, дзе і працавала выкладчыкам на факультэце англійскай мовы. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт, вывучала праблемы параўнальнай лінгвістыкі.

Памерла 11 жніўня 2026 года ў Мінску.

З вершамі і перакладамі англійскіх і амерыканскіх паэтаў выступала ў перыядычным друку. Апошнія выдадзены асобнай кнігай «Срэбны дождж» (1999). Адна з аўтараў-складальнікаў «Англа-беларуска-рускага слоўніка» (1989), «Кішэннага англа-беларуска-рускага слоўніка» (1995), «Англійска-беларускага слоўніка» (2013).

Бібліяграфія Кішэнны англа-беларуска-рускі слоўнік = Pocket English-Belarusian-Russian dictionary / Т. М. Суша, А. К. Шчука, А. У. Таболіч, В. М. Федасеева; Пад агул. рэд. Т. М. Сушы і інш. (1995) Курс перакладу з беларускай мовы на англійскую: вучэбна-метадычны дапаможнік / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (2007). Курс перакладу з англійскай мовы на беларускую: вучэбна-метадычны дапаможнік / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт; [А. М. Цярэшчанка і інш.] Англійска-беларускі слоўнік = English-Belarusian Dictionary / Т. М. Суша [і інш.]. — Мінск: Вышэйшая школа, 2013. — 765 c. (Аўтары: Т. М. Суша, А. У. Таболіч, А. К. Шчука, С. А. Ігнатава, П. Дж. Мэё, Н. Г. Брэйво, Л. В. Вікторка, А. М. Шаўлова, Ю. М. Кардубан, А. В. Семянькевіч)

Крыніцы

Спасылкі Блэйк. Уордсварт. Шэлі. Кітс. Выбраныя вершы в перекладах Алены Таболіч (аудыё)

Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Катэгорыя:Філолагі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі з англійскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову