Табы́н-Бо́гда-О́ла — горны масіў на паўднёвым усходзе Алтая, размешчаны ў вобласці сыходжання межаў Расіі, Манголіі і Кітая.

Найвышэйшы пункт масіву — гара Куйтэн-Уул (Найрамдал), 4374 (4356, да 4049, да 4653) м, яна размешчана ў аймаку Баян-Улгій і з’яўляецца найвышэйшым пунктам Манголіі.

Масіў складзены з метамарфічных сланцаў і гранітаў. Рэльеф пераважна горны. 36 ледавікоў, найбуйнейшыя сярод якіх ледавік Патаніна і ледавік Пржэвальскага. Каля падножжа гор зараснікі карлікавай бярозы, вышэй — альпійскія лугі, горныя тундры, каменныя россыпы. У далінах рэк на паўднёвых схілах лістоўнічныя лясы.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Хребет Табын-Богдо-Ола // Туулу Алтай

Катэгорыя:Алтайскія горы