Бі́тва пад Зэ́львай — бітва ў часе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай, якая адбылася 4—5 ліпеня 1792 года.

Атрымаўшы паразу пад Мірам 10 чэрвеня 1792, літоўскі корпус пачаў адступленне. 4 ліпеня атрад пяхоты (каля 1200 штыкоў) пад камандаваннем маёра Ведэльштэта на бродзе праз Зэльвянку сутыкнуўся з авангардам царскага войска. Пасля кароткага бою атрад заняў брод і ўтрымліваў свае пазіцыі да змяркання.

Увечары пачаўся лівень, і Міхал Забела загадаў разбіць лагер каля ракі, палічыўшы, што благое надвор'е стрымае рускіх. Наступным ранкам, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, рускія перагрупаваліся, пад дажджом пераправіліся праз раку і неспадзявана атакавалі літоўскае войска. Міхал Забела прыняў рашэнне адступаць.

Катэгорыя:Бітвы вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года Катэгорыя:Бітвы Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Бітвы ў Беларусі Катэгорыя:Зэльва Катэгорыя:Ліпень 1792 года Катэгорыя:1792 год у Беларусі Катэгорыя:Падзеі 5 ліпеня Катэгорыя:Падзеі 4 ліпеня