Генерал артылерыі літоўскай () — дыгнітарскі ўрад у Вялікім Княстве Літоўскім, кіраўнік артылерыі. Загадваў арсеналамі, збраёўнямі, парахоўнямі і людвісарнямі, займаўся забеспячэннем войска і арсеналаў порахам і амуніцыяй, навучаннем артылерыстаў. Прызначаўся пажыццёва і не меў права займаць іншых вайсковых урадаў.

Вядомы з 17 стагоддзя, калі кароль польскі і вялікі князь літоўскі Уладзіслаў IV надаў артылерыі вайсковую арганізацыю (г. зв. «Артыкулы», абвешчаныя ў 1634 пад Смаленскам). Першым кіраўніком артылерыі ВКЛ у 1634 стаў Мікалай Абрамовіч. З 1685 генерал артылерыі атрымліваў 3 тысячы злотых на прыватныя патрэбы. Распараджаўся буйнымі грашовымі сродкамі, прымаў спецыяльную прысягу не расходаваць гэтыя грошы на іншыя мэты, і падпарадкоўваўся вялікаму гетману, з 1775 Вайсковаму дэпартаменту Пастаяннай Рады.

Спіс генералаў літоўскай артылерыі Дата прыняццяпасадыДата складанняпасадыальбо смерціАсобаВыяваЗаўвагі Генералы літоўскай артылерыі21 верасня1634люты1651Мікалай Абрамовіч(Mikołaj Abramowicz)70pxДа 1640 — старшы над гарматай. Адначасова троцкі ваявода (з 1647). Памёр27 лютага165114 верасня1652Вінцэнт Гасеўскі(Wincenty Korwin Gosiewski)70pxПаступіў на вялікага літоўскага падскарбія22 верасня16521651Зыгмунт Валь(Zygmunt Wahl)11 красавіка1654люты1670Мікалай Уладзіслаў Юдзіцкі(Mikołaj Władysław Judycki)70pxАдначасова кашталян новагародскі (з 1660). Памёр16701673Міхал Антоні Крышпін-Кіршэнштэйн(Michał Antoni Kryszpin-Kirszensztein)70pxПаступіў на польнага літоўскага пісара16731683Мацей Гасеўскі(Maciej Gosiewski)70pxПамёр7 верасня16849 лістапада1686Леў Васіль Сапега(Leon Bazyli Sapieha)70pxАдначасова надворны падскарбі літоўскі. Памёр28 красавіка16871698Матэвуш Ромер(Mateusz Römer)70pxПамёр18 ліпеня169819 лістапада1700Міхал Францішак Сапега(Michał Franciszek Sapieha)70pxАдначасова вялікі канюшы літоўскіЗабіты антысапегаўскай шляхтай на наступны дзень пасля Алькеніцкай бітвы 8 красавіка17018 жніўня1706Юзаф Мнішак(Józef Mniszech)70pxПаступіў на надворнага літоўскага маршалка17061707Крыштаф Казімір Сяніцкі(Kazimierz Krzysztof Sienicki)70px27 снежня17071709Станіслаў Панятоўскі(Stanisław Poniatowski)70pxПрызначаны Станіславам Ляшчынскім22 красавіка17101710Фабіян Казімір Борх(Fabian Kazimierz Borch)70pxПамёр24 чэрвеня17101725Багуслаў Эрнэст Дэнгаф(Bogusław Ernest Denhoff)70pxАдначасова вялікі падкаморы літоўскі4 верасня172520 мая1738Казімір Леан Сапега(Kazimierz Leon Sapieha)70pxПамёр173824 лістапада1746Ян Ежы Флемінг(Jan Jerzy Flemming)70pxПаступіў на вялікага літоўскага падскарбія26 лістапада1746верасень1759Антоні Юзаф Салагуб(Antoni Józef Sołłohub)70pxПамёр20 кастрычніка175923 лютага1768Яўстах Патоцкі(Eustachy Potocki)70pxПамёр176810 красавіка1773Францішак Ксаверый Браніцкі(Franciszek Ksawery Branicki)70pxАдначосова вялікі лоўчы каронны. Паступіў на кароннага польнага гетмана10 сакавіка17731793Казімір Нестар Сапега(Kazimierz Nestor Sapieha)70pxАдмовіўся ад пасады1 мая17931795Францішак Сапега(Franciszek Sapieha)70pxСклаў паўнамоцтвы ў сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай

Гл. таксама Генералы артылерыі кароннай

Літаратура

Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885. Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.

Катэгорыя:Цэнтральныя ўрады Вялікага Княства Літоўскага *