Санкт-Гален (, , , ) — горад ва ўсходняй частцы Швейцарыі, сталіца кантона Санкт-Гален. Горад размешчаны недалёка ад Бодэнскага возера на вышыні прыкладна 700 метраў над узроўнем мора і з’яўляецца адным з самых высакагорных гарадоў Швейцарыі.

Названы ў гонар святога Гала. Узнік вакол бенедыктынскага кляштара Св. Гала. Манастырскія будынкі з барочнай залай бібліятэкі ўключаны ў пералік сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Горад быў заснаваны ў VII стагоддзі і з’яўляецца культурным і эканамічным цэнтрам ўсходняй Швейцарыі. Сучасны горад уключае ў свой склад старой гарадской акругі (да 1798 — імперскі горад і Рэспубліка Санкт-Гален) і шэраг навакольных вёсак (Хафнерсберг, Ротмонтэн, Бруген, Лахен, Санкт-Фідэн і іншыя), якія раней належалі камунам Штраўбэнцэль і Таблат і уключаных у склад горада ў 1918 годзе. Адукацыя і культура Санкт-Галенскі ўніверсітэт Вядомыя асобы Іаахім Вадзіян (1484—1551) — швейцарскі гуманіст і рэфарматар.

Спасылкі

Афіцыйная старонка

Катэгорыя:Гарады Швейцарыі Катэгорыя:Камуны кантона Санкт-Гален