Абарыгены Тасманіі (сучасная саманазва Palawah) — карэннае насельніцтва Тасманіі. Да пачатку брытанскай каланізацыі Аўстраліі яны складалі некалькі моўных і этнічных супольнасцей. У выніку генацыду, які адбыўся ў XIX ст., чыстакроўных тасманійцаў не захавалася. Практычна зніклі іх мовы. Аднак у Тасманіі засталіся тыя, хто мае змешанае паходжанне і працягваюць лічыць сябе карэннымі тасманійцамі. У 2001 г. налічвалася 15 773 такія асобыWest B. A. Encyclopedia of the Peoples of Asia and Oceania. - New York, 2009 P.18Richard Flanagan, The lost tribe.

Згодна перапісу 2021 г., у Тасманіі пражывала 31 140 абарыгенаўEstimates of Aboriginal and Torres Strait Islander Australians, хаця трэба мець на ўвазе, што гэтая лічба ўключае таксама абарыгенаў Аўстраліі, а не толькі асабіста Тасманіі.

Паходжанне Па меркаванню вучоных, Тасманія была населена каля 35 тысяч гадоў таму. Да гэтага часу належыць найстаражытнейшая з пакуль знойдзеных археолагамі на востраве стаянак Tasmanian Aboriginal People and History . Некаторыя даследчыкі адсоўваюць гэтую дату да 40 тысячагоддзя да н.э. Характар знойдзеных ранніх прадметаў, а таксама супастаўленне моў абарыгенаў Цэнтральнай і Усходняй Тасманіі з мовай аўстралійскіх абарыгенаў Новага Паўднёвага Уэльса сведчаць пра тое, што перасяленне адбылося з Аўстралііпереселеніе John A Taylor, PALAWA (ABORIGINAL) LANGUAGESThe Peopling Of Australia . Хаця міграцыя людзей сучаснага тыпу з Азіі ў Аўстралію патрабавала наяўнасці навыкаў мараплаўства, большасць вучоных схіляецца да думкі, што перасяленне з Аўстраліі ў Тасманію адбывалася па сушы, паколькі няма доказаў, што тасманійцы да прыходу еўрапейцаў умелі вырабляць судны, годныя для плавання на вялікія адлегласці. У перыяд апошняга ледавіковага перыяду ўзровень акіяну быў значна ніжэйшы, і на месцы сучаснага Басава праліва існаваў сухапутны мост. Відавочна, ён быў пакрыты вадой не пазней за 8 тысячагоддзе да н.э. Прыкладна ў гэты час у Аўстралію трапілі сабакі дынга, але ў Тасманію яны перабрацца не здолеліArchaeology and the Oldest Tasmanians .

Такім чынам, асаблівая культура карэнных насельнікаў Тасманіі развівалася ў сувязі з яе ізаляцыяй. Лад жыцця паляўнічых і збіральнікаў рабіў абарыгенаў вельмі залежнымі ад зменаў клімату і пераўтварэнняў у навакольнай прыродзе.

Культура

Абарыгены Тасманіі вялі лад жыцця, заснаваны на прысвойванні прыродных рэсурсаў. Галоўнымі заняткамі да прыходу еўрапейцаў былі паляванне і збіральніцтва. Яны не ведалі металаў, амаль не апрацоўвалі ракавіны і косткі жывёлін (хаця карысталіся імі), а метады апрацоўкі каменю заставаліся надзвычай прымітыўнымі. Большасць каменных прылад тэра-вата атрымоўвалі з дапамогай звычайнага адбівання сколаў. Такая тэхніка нагадвае апрацоўку каменю, вядомую ў іншых частках свету ў перыяд мезаліту і нават палеаліту. Тэра-вата мелі ўніверсальны характар. Імі разбіралі дзічыну, завастралі дзіды, рэзалі трыснёг і г. д.

Палявалі на кенгуру і вамбатаў, розных птушак. Ужывалі шмат рознай расліннай ежы, грыбоў. Перажаваныя ягады ферментавалі і пазней пілі як алкагольны напой. Жыхары ўзбярэжжаў забівалі пінгвінаў і ластаногіх, збіралі малюскаў. Рыбу па невядомай прычыне яны не еліRebe Taylor, The polemics of eating fish in Tasmania: the historical evidence revisited.

Падобнае жыццезабеспячэнне занадта абмяжоўвала іх колькасць. Па прыкладных падліках, на Тасманіі магло адначасова існаваць да 6 тысяч чалавекНароды Австралии и Океании. / Под ред. С. А. Токорева, С. П. Толстова. - М.: Издательство Академии наук СССР, 1956 С. 272. Тым не менш, большасць назіральнікаў у канцы XVIII — пачатку XIX ст. адзначала, што абарыгены не галадалі і выглядалі здаровыміDavid Woodward, ABORIGINAL TRADITIONAL DIET.

Матэрыяльная культура карэнных тасманійцаў можа падацца надзвычай простай. Аснову баявой і паляўнічай зброі складалі дзіды і булавы. Дзіды прадстаўлялі сабою доўгія завостраныя калы, 2 - 3, а часам да 4 метраў у даўжыню. Жыхары поўначы карысталіся дзідамі з вышчэрбленымі канцамі. Навершы маглі атручваць трупным ядам. Булавы з'яўляліся завостранымі з абодвух бакоў кароткімі каламі, на якіх рабілі толькі насяканні для зручнага трымання ў руцэ. Абарыгены кідалі дзіды да 40 м. Булаву пры кіданні трымалі гарызантальна, прычым у палёце яна круцілася.

Тасманійцы не ведалі ткацтва, але асвоілі спіральна-валікавую тэхніку пляцення. Вопраткай служылі скуры кенгуру. Іх завязвалі як фартух наперадзе або накідвалі на плечы. Нават у прахалоднае надвор'е многія хадзілі голымі.

Абарыгенам прыходзілася стала змяняць месца паселішча, таму замест капітальных жытлаў яны рабілі навесы, але часам узводзілі круглыя драўляныя хаціны. Судны для перамяшчэння па вадзе былі невялікімі, умяшчалі некалькі чалавек. Яны нагадвалі гібрыд лодкі з плытом. Майстраваліся з доўгіх трубак скручанай кары розных відаў эўкаліптаў, сплеценых з дапамогай звычайнай травы.

Рабілі ўпрыгожванні з ракавін (звычайна кара́лі), шаравалі цела і валасы охрайPatsy Cameron, SHELL NECKLACES, наносілі сабе шрамы. Захаваліся пятрогліфы абарыгенаў, высечаныя на камянях.

Складаных сацыяльных аб'яднанняў накшталт племені ў абарыгенаў не было. Яны аб'ядноўваліся ў групы, якія складаліся з сем'яў рознага ўзросту, не абавязкова сваяцкіх. Колькасць сем'яў у групе рэдка перавышала 3 - 4, але ўзгадваліся групы да 48 чалавек. Групы вандравалі па пэўнай тэрыторыі, стала мелі кантакт і абмен з іншымі групамі, перш за ўсё тымі, хто размаўляў на блізкім дыялекце West B. A. Encyclopedia of the Peoples of Asia and Oceania. - New York, 2009 P.17. Усяго налічвалася каля 20 вялікіх дыялектных груп. Сучасны тасманійскі гісторык Ліндал Раян на аснове супастаўлення археалагічных знаходак і сведчанняў відавочцаў сцвярджае, што на Тасманіі існавала 9 кантактных тэрыторый, для якіх былі характэрныя больш-менш агульная культура і сталыя ўзаемасувязі паміж рознымі групаміTasmanian Aborigines: A History since 1803, by Lyndall Ryan. Сапраўдных правадыроў не было, але ў XIX ст. пад час сутычак з брытанцамі з'явіліся тыя, хто кіраваў іншымі ўзброенымі мужчынамі. Іх улада была вельмі абмежаванай.

Пра рэлігійныя вераванні вядома мала. Назіральнікамі ўзгадваліся вера ў начныя і дзённыя духі, свяшчэнныя камяні і простыя магічныя рытуалы. Прыродным шклом і косткамі памерлых сваякоў карысталіся як абярэгамі. Часам каля нябожчыкаў клалі хворых, каб тыя прагналі злых духаў і вылечылі хваробу. Памерлых хавалі ў пячорах, дуплах дрэў або спальвалі. Верылі, што пасля смерці душа трапляе ў іншы свет, багаты дзічынайНароды Австралии и Океании. / Под ред. С. А. Токорева, С. П. Толстова. - М.: Издательство Академии наук СССР, 1956 С. 277 - 279.

Генацыд

У 1803 г. пачалася каланізацыя Тасманіі Вялікабрытаніяй. Брытанцы лічылі, што ў абарыгенаў няма правоў на іх зямлю, а, значыцца, няма сэнсу заключаць з імі якія-небудзь пагадненні. Абарыгены не лічыліся брытанскімі паддадзенымі, а, значыцца, не мелі роўных юрыдычных правоў з каланістамі. Казус выявіўся ўжо ў 1804 г., калі ў маі таго года адбылася першая ўзброеная сутычка паміж абарыгенамі і пасяленцамі. Суддзя канстатаваў немагчымасць прыцягнення карэнных тасманійцаў да судовай адказнасці. Гэта стала адной з прычын наступнага апраўдання пераследу абарыгенаў без санкцый суда і "ачысткі" ад іх прылеглых да калоній земляў. Прыніжэнню падвяргаліся нават тыя з іх, хто жыў далёка ад брытанцаў.

Справа ў тым, што каланіяльная адміністрацыя выкарыстоўвала аўстралійскі досвед стварэння катаржных паселішчаў, прычым першапачаткова ў Тасманію накіроўвалі катаржнікаў з самой Аўстраліі, якія караліся мінімум у другі раз. У 1804 — 1853 гг. было ўвезена больш за 70 тысяч зняволеныхConvicts in Tasmania Convict History and Genealogy . Умовы ўтрымання зняволеных былі вельмі цяжкімі, таму збеглыя злачынцы і вызваленыя катаржнікі імкнуліся падаліцца ад калоніі. Яны адрозніваліся жорсткасцю нават ва ўзаемных адносінах. Хаця існавалі прыклады мірнага суіснавання абарыгенаў і катаржнікаў, многія тубыльцы станавіліся ахвярамі вандроўных злачынцаў. Таксама пагрозу ўяўлялі кітабоі, што займаліся здабычай у Басавым праліве. Яны выкрадалі і эксплуатавалі жанчын, распаўсюджвалі інфекцыіThe Chaotic Years.

Канфлікты часта ўзнікалі з-за непаразуменняў. Напрыклад, калі абарыгены палявалі хатнюю жывёлу брытанцаў. На пераслед з боку пасяленцаў тасманійцы адказвалі не менш жорсткімі нападамі, забівалі жанчын і дзяцейRoth, H. Ling (Henry Ling), Butler, Marion E; Garson, J. G. The aborigines of Tasmania. - London, K. Paul, Trench, Trübner & co, 1890. Р. 91 - 95.

Вострай праблемай сталі хваробы, завезеныя еўрапейцамі. Ізаляваныя шмат тысячагоддзяў ад астатняга свету, карэнныя тасманійцы не мелі імунітэту супраць звыклых для белых людзей захворванняў. Такім чынам, да пачатку 1830-ых гг. засталося ўсяго некалькі соцень абарыгенаўGenocidal History Of The Tasmanian Aboriginies .

Канчаткова "праблему" абарыгенаў Тасманіі вырашыла так званая "Чорная вайна". У лістападзе 1828 г. у адказ на патрабаванні пасяленцаў пакараць "дзікуноў" за напады было ўведзена ваеннае становішча. Яго асноўнай мэтай было пазбаўленне ад тых абарыгенаў, што працягвалі традыцыйны лад жыцця і быццам бы прадстаўлялі пагрозу для каланістаў. Дазвалялася страляць у любога тубыльца. Ваеннае становішча працягвалася да 1832 г. і скончылася амаль поўным знішчэннем абарыгенаў. Гісторык Джарэд Дайманд апавядае пра дзеянні брытанцаў наступнае: "Тактыка палявання на Тасманіі складалася ў стральбе, седзячы вярхом на кані, растаноўцы пастак і атручанай мукі ў месцах, дзе абарыгены маглі знайсці яе. Пастухі адразалі палавыя органы мужчын і глядзелі як тыя беглі кароткую адлегласць, пакуль не падалі і паміралі. На пагорцы, названым гара Перамогі, пасяленцы забілі 70 тасманійцаў і кінулі іх целы са скалы. Аднойчы паліцыя забіла 70 тасманійцаў, так што ў дзяцей выляцелі мазгі"Цыт.: Runko Rashidi, Black War: The Destruction of the Tasmanian Aborigines .

Перасяленне на Фліндэрс Частка грамадскасці была занепакоена вынішчэннем абарыгенаў. Меркавалася, што тубыльцы могуць быць "цывілізаваны" і больш не стануць пагражаць калоніі. Сярод такіх дзеячаў быў Джордж Огастэс Робінсан (1791 — 1866 гг.), просты брытанскі будаўнік з Англіі, які пераехаў у Тасманію ў 1824 г. У 1829 г., калі стала зразумелым, што нават пасля распраў дастатковая колькасць тубыльцаў працягвае хавацца ў лясах, улады прынялі яго прапанову стаць пасрэднікам у перагаворах. Робінсан спадзяваўся згуртаваць выжылых абарыгенаў у адным месцы і выхоўваць іх згодна хрысціянскім прынцыпам. Ён пакінуў Хобарт і даследаваў лукавіны Вялікай ракі (Great River) і Ойстэр-Коўв (Oyster Cove), дзе знайшоў рэшткі мясцовых груп і ўгаварыў іх прыняць удзел у праекце перасялення. Вяртанне Робінсана жывым разам з абарыгенамі ўпэўніла грамадскасць у яго добрасумленнасці, і ён атрымаў далейшую падтрымку.

Дж. О. Робінсан здзейсніў яшчэ некалькі вандровак па Тасманіі ў суправаджэнні сваіх сыноў і далучаных да яго місіі абарыгенаў. Ён вёў падрабязныя дзённікі, а таксама вывучаў мову і культуру карэнных тасманійцаў. За кожнага абарыгена, што пагаджаўся далучыцца да яго, брытанец атрымоўваў шчодрую ўрадавую ўзнагароду. Такім чынам, у 1830 - 1833 гг. ён знайшоў і пераправіў на новае месца жыхарства на востраве Фліндэрс у Басавым праліве 167 чалавек.

Аднак пераселеныя абарыгены апынуліся ў цяжкіх умовах. Іх новае месца жыхарства не зусім адпавядала звыклым умовам, не хапала ежы (перасяленцы адмаўляліся есці прапанаваныя ім бульбу і авёс), да таго ж брытанская ахова больш нагадвала турэмшчыкаў. Сярод абарыгенаў пачаліся голад і хваробы. У кастрычніку 1835 г. Робінсан у якасці афіцыйнага абаронцы карэнных тасманійцаў узначаліў калонію і ўрэгуляваў яе забеспячэнне. Яго дзейнасць шырока асвятлялася сродкамі масавай інфармацыі.