Гаспар-Гюстаў дэ Карыялі́с (; — ) — французскі матэматык, інжынер і навуковец. Больш за ўсё вядомы працай, прысвечанай вывучэнню эфекту Карыяліса. Таксама вядомы тэарэмай аб паскарэннях у абсалютным і адносным рухах, званай тэарэма Карыяліса.
Біяграфія Скончыўшы Політэхнічную школу (1808), а затым (1812) Школу мастоў і дарог ,ён некаторы час працаваў на будоўлях.
З 1816 года пачаў выкладаць у Політэхнічнай школе, дзе неўзабаве стаў прафесарам, а затым дырэктарам вучэбнай часткі школы. У 1829 годзе Гаспар-Гюстаў Карыяліс стаў прафесарам Школы мастацтваў .
28 студзеня 1836 года становіцца членам Парыжскай Акадэміі Навук.
Публікацыі З яго твораў найбольш вядомыя: «Calcul de l'effets des machines», «Traité de mécanique des corps solides» «Théorie mathématique du jeu de billard»
Памяць Спіс найвялікшых вучоных Францыі, змешчаны на першым паверсе Эйфелевай вежы; Кратар на Месяцы Канадскае навукова-даследчае судна
Гл. таксама Сіла Карыяліса Параметр Карыяліса Карыялісавы расходамеры
Літаратура
Кориолис // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
Катэгорыя:Матэматыкі Францыі