Тактагу́льскае вадасховішча () — вадасховішча на тэрыторыі Джалал-Абадскай вобласці Кыргызстана. Утворана плацінай Тактагульскай ГЭС на рацэ Нарын. З’яўляецца самым вялікім вадасховішчам у Цэнтральнай Азіі.

Плошча 284 км². Даўжыня 65 км, найбольшая шырыня 12 км. Найбольшая глыбіня 180 м, сярэдняя — 69 м. Вышыня плаціны 215 м, разліковы напорны ўзровень 140Биленко В. А. Заиление водохранилищ на реке Нарын м. Аб’ём чашы ГЭС складае 19,5 км³. На 22 ліпеня 2010 года аб’ём вады складаў 18 207 млн м³. Запраектаваныя ваганні ўзроўню вады да 63 м. Будаўніцтва вялося больш за дзесяць гадоў і было завершана да сярэдзіны 1970-х гадоў. Запаўненне вадасховішча пачалося ў 1973 (1974) годзе.

У каскад Тактагульскіх ГЭС уваходзяць дзве станцыі — непасрэдна Тактагульская магутнасцю 1200 МВт і Курпсайская магутнасцю 800 МВт.

Літаратура

Спасылкі Водохранилища Кыргызстана // Портал знаний о водных ресурсах и экологии Центральной Азии

Катэгорыя:Геаграфія Кыргызстана Катэгорыя:Басейн Сырдар’і