Грыгорый III (; 690 — 28 лістапада 741) — Папа Рымскі з 18 сакавіка 731 года па 28 лістапада 741 года. Святы Рымска-каталіцкай царквы.
Біяграфія
Знаходзіўся на папскім стальцы ў перыяд актыўнага распаўсюджвання хрысціянства і рымскай культуры сярод германскіх паганскіх плямёнаў. У той перыяд таксама адбываліся войны супраць арабаў, у якіх вызначыўся франкскі маёрд Карл Мартэл, які спыніў у бітве пры Пуацье ў 732 годзе далейшае прасоўванне арабаў у Еўропу.
Калі ў 737 годзе памёр франкскі кароль Тэадорых IV, Папа прапанаваў Карлу заняць прастол, але той адмовіўся, за што Папа назваў яго: «Амаль кароль!». Грыгорый III быў у добрых адносінах з Мартэлам, і нават даў яму тытул рымскага «патрыцыя», гэта значыць ахоўніка Рыма.
Спасылкі
Катэгорыя:Пачаткі артыкулаў пра Папаў Рымскіх Катэгорыя:Папы Рымскія Катэгорыя:Святыя паводле алфавіта Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Святыя Італіі Катэгорыя:Хрысціянскія святыя VIII стагоддзя Катэгорыя:Царкоўныя дзеячы VIII стагоддзя