Сільвестр III (, свецкае імя Джаванні дэі Крэсчэнці-Атавіяні (); памёр 1062 ці 1063) — Папа Рымскі з 20 студзеня па 10 сакавіка 1045 года. У шэрагу даследаванняў называецца антыпапай.

Біяграфія

Да абрання Папам быў біскупам Сабіны. Абраны Папам падчас выгнання Бенедыкта IX з Рыма. Стаўленік сям'і КрэсчэнціЛортц Й. «История Церкви, рассмотренная к связи с историей идей» , т. 1-2. — М.: Христианская Россия, 1999.. Праз некалькі два месяцы пасля свайго абрання быў зрушаны Бенедыктам IX.

Сабор у Сутры ў снежні 1046 года пазбавіў яго святарства і адправіў у манастыр. Нягледзячы на гэтае рашэнне, ён выконваў функцыі біскупа Сабіны як мінімум да 1062 года, а яго пераемнік уступіў на гэты пост у 1063 годзе.

Спасылкі

Сільвестр III. Catholic Encyclopedia

Катэгорыя:Папы Рымскія