Таліён () — прынцып прызначэння пакарання за злачынства, згодна з якім мера пакарання здзяйсняецца вінаватаму ў строгай адпаведнасці з нанесенай ім шкодай («вока за вока, зуб за зуб»).

Прынцып склаўся ў старажытным грамадстве і быў успрыняты феадальным правам. Знайшоў адлюстраванне ў кодэксах Хамурапі, рымскіх Законах XII табліц, часткова ў Статуце Вялікага Княства Літоўскага 1588 года.

У новы час ідэі таліёна знайшлі адлюстраванне ў шэрагу напрамкаў філасофскай думкі (у тым ліку, у Канта і Гегеля), у прадстаўнікоў класічнай школы крымінальнага права.

Зноскі

Літаратура

Графский В. Г. Талио́н // Юридическая энциклопедия / Отв. ред. Б. Н. Топорнин. — М.: Юристь, 2001. — С. 1076—1077. — 1272 с. — 8000 экз. — ISBN 5-7975-0429-4 (в пер.)

Катэгорыя:Крымінальнае права Катэгорыя:Гісторыя права Катэгорыя:Лацінскія выслоўі