Зале́ссе (, ) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці, уваходзіла ў склад Камарынскага пассавета. На тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

За 50 км на поўдзень ад Брагіна, 4 км ад чыгуначнай станцыі Пасудава (на лініі Оўруч — Палтава), 163 км ад Гомеля. Транспартная сувязь па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.

На ўсход ад вёскі меліярацыйны канал.

Гісторыя Заснавана ў XIX стагоддзі. Найболей інтэнсіўна вёска будавалася ў 1920-я гады. У 1930 годзе арганізаваны калгас.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны у верасні 1943 года фашысты спалілі 110 двароў і забілі 2 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 112 мясцовых жыхароў. У памяць загінулых у цэнтры вёскі пастаўлены абеліск.

Была цэнтрам саўгаса «Пасудава», дзейнічала васьмігадовая школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, сталовая, 2 крамы.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (204 сям’і) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы.

Да 8 студзеня 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Калыбанскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)., да 13 снежня 1991 года — у склад Гдзенскага сельсавета, пасля — у адміністрацыйным падпарадкаванні Камарынскага пассавета. Ліквідавана 20 жніўня 2008 года«Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 .

Планіроўка складалася з 4 кароткіх просталінейных вуліц блізкіх да мерыдыянальнай арыентацыі, забудова з драўляных дамоў сядзібнага тыпу.

Насельніцтва 1940 год — 130 двароў, 580 жыхароў. 1986 год — жыхары (204 сям’і) пераселены. 2010 год — жыхароў няма.

Крыніцы

Літаратура