Пасу́дава (, ) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Камарынскага пассавета. Чыгуначная станцыя (на лініі Оўруч — Палтава). На тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.
За 45 км на поўдзень ад Брагіна, 164 км ад Гомеля. За 1 км ад дзяржаўнай мяжы Беларусі з Украінай. Транспартная сувязь па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.
Гісторыя Выяўленае гарадзішча ранняга жалезнага веку (мясцовая назва Гарадок) сведчыць пра засяленне мясцін за даўняга часу.
Вядома з XVIII стагоддзя. Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1811 годзе 2 вёскі — Пасудава Верхняе і Пасудава Ніжняе, якія пазней аб’ядналіся, уладанне Ракіцкіх. У 1850 годзе ўладанне Новікаўскага. Паводле перапісу 1897 года ў Савіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні; побач 2 аднайменных фальваркі.
З 8 снежня 1926 да 30 снежня 1927 — цэнтр Пасудавіцкага сельсавета Камарынскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года — Гомельскай акругі.
У 1926 годзе дзейнічала пачатковая школа. Пасля пабудовы ў 1927 годзе чыгункі Чарнігаў — Оўруч пачала працаваць чыгуначная станцыя. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Дзень калектывізацыі», меліся 2 вятракі і гамарня (кузня).
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў баі за вёску ў 1943 годзе вызначыліся камандзір кулямётнага разліку Е. Сіхімаў, наводчык гарматы А. Г. Казлоў і камандзір аддзялення І. А. Юсупаў — усім ім нададзены званні Героя Савецкага Саюза.
У 1959 годзе ўваходзіла ў склад саўгаса «Пасудава» (цэнтр — вёска Залессе).
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (73 сям’і) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы.
Да 8 студзеня 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Калыбанскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)., да 13 снежня 1991 года — у склад Гдзенскага сельсавета, пасля — у адміністрацыйным падпарадкаванні Камарынскага пассавета. Ліквідавана 20 жніўня 2008 года«Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 .
Планіроўка складалася з троху выгнутай працяглай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, на ўсход ад якой праходзіць такой самай арыентацыі меншая памерам вуліца. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Насельніцтва 1897 год — 51 двор, 315 жыхароў (перапіс). 1908 год — 79 двароў, 421 жыхар. 1959 год — 642 жыхары (перапіс). 1986 год — жыхары (73 сям’і) пераселены. 2010 год — жыхароў няма.
Славутасці
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (1-е тысячагоддзе да н.э.), за 2,3 км на паўночны захад ад былой вёскі Пасудава, 1,65 км на ўсход ад вусця канала Грубчанскага, 1,78 км на поўнач ад чыгуначнага моста цераз раку Несвіч, на левым беразе Несвічы і левым беразе яе прытока, сярод балота ва ўрочышчах Куркова або Гарадок — .
Крыніцы
Літаратура